Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Гюнэш і бляндынкі

Гюнэш і бляндынкі

Зусім крыху, ну самым краем вока, сочым мы за творчымі шляхамі людзей, што калі-некалі мелі дачыненьне да НРМу, альбо ягоных сайд-праектаў. Усе мы добра памятаем Гюнэш Абасаву, сьпявачку з Баранавічаў, што пасьпяхова прайшла кастынг на ролю жаночай вакалісткі Крамбамбулі і, пераважна дзякуючы ёй, трапіла на поп сцэну Беларусі. Потым быў удзел у славянскім базары, адбор на эўравізію... Карацей, агонь, вада і медныя трубы. Урэшце, Гюнэш адцуралася ад Крамбамбулі і распачала сольную кар'еру. І вось, пад Каляды, Гюнэш парадавала сваіх прыхільнікаў, ператварыўшыся з пякучай чарнявай паўднёвай прыгажуні ў сапраўдную беларускую бляндынку.

PS: якім усёж-такі напружаным, паўнавартасным жыцьцём жыве нашая поп-тусоўка. Хто распранецца, хто пафарбуецца... Цікава, а проста сьпяваць яны не спрабавалі? :)

PPS: пакуль шукаў пераклад расейскага "отречься" прыгадаў радкі з вершу Куляшова:

"Вось i бiлет твой,- казау ён ласкава,-
I ад яго на вачах у людзей
ты адцурайся - выгодная справа,-
Жыць застанешся, жыцьцё даражэй!"

Апублікавана 24.12.2006 by  Андрэй.