Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Канцэрт N.R.M. у Беластоку

Канцэрт N.R.M. у Беластоку

Wielka Orkiestra Świątecznej Pomocy (Вялікі Аркестр Каляднай Дапамогі) з'яўляецца найбуйнейшай у Польшчы дабрачыннай арганізацыяй. Асноўныя мэты яе дзейнасці -- гэта захаваньне жыцьцяў дзяцей праз мэдычную дапамогу і пашырэньне інфармацыі пра дыагностыку розных захворваньняў. Дзеля збору сродкаў штогод па ўсёй краіне праводзяцца шматлікія канцэрты. 14 студзеня N.R.M. прыме ўдзел у адным з канцэртаў, што адбудзецца ў Беластоку.

PS: Ганна, чакаем ад вас падрабязнай справаздачы і здымкаў.

Апублікавана 06.01.2007 by  Андрэй. Абмяркаваць на форуме