Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › 25 сакавіка ў Варшаве адбудзецца канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю»

25 сакавіка ў Варшаве адбудзецца канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю»

У Варшаве 25 сакавіка адбудзеца грандыёзны канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю” у самым цэнтры гораду на Замкавым пляцы – пра гэта “Радыё Свабода” паведаміў адзін з арганізатараў канцэрту з грамадзкай арганізацыі “Свабодная Беларусь” Куба Міхалоўскі.

“Мы ўжо другі раз арганізоўвем кацэрт салідарнасьці зь Беларусьсю. Гэта, як падаецца, самая вялікая акцыя ў Эўропе й сьвеце ў падтрымку дэмакратызацыі Беларусі й гэтым разам адбываецца ў надзвычай прэстыжным месцы, -- паведаміў Міхайлоўскі. -- Канцэрт будзе ў рытме рэгі – гэта музыка свабоды, а мы ня хочам, каб гэта быў сумны канцэрт”.

У канцэрце прымуць удзел польскія зоркі – Кая, Мунек Сташчык з гурту T-Love, Кася Насоўска, лідэр беларускага гурту N.R.M. Лявон Вольскі ды іншыя музыкі зь Беларусі.

Летась на падобны канцэрт, які трансьляваўся й цяпер будзе трансьлявацца ў наўпроставым этэры польскага тэлебачаньня й каналу “Палёнія”, прыйшлі больш за 5 тысячаў чалавек.

У Менску 25 сакавіка, у 12.00 пройдзе масавая сьвяточная акцыя на пляцы Каліноўскага.

Апублікавана 02.03.2007 by  Андрэй.