Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › Боб Марлі на Дзень Волі Боб Марлі на Дзень Волі25 сакавіка шэраг беларускіх музыкаў возьме ўдзел у акцыі “Салідарны зь Беларусьсю”. На пляцы Замковым у Варшаве яны разам з польскімі рок-зоркамі выканаюць песьні Боба Марлі. Плянавалася зрабіць беларуска-польскі трыб’ют ямайскаму музыканту. Аднак, ўладальнікі правоў на песьні славутага растамана запатрабавалі завялікія грошы, таму спадчына Марлі будзе перасьпяваная на мове арыгіналу. Адзін з удзельнікаў канцэрту Лявон Вольскі ня згодны з тым, што айчынныя музыкі павінны быць на Дзень Волі на Радзіме: “Мы ж ня ў войску, кожны робіць сам свой выбар”. Лідэр N.R.M. акрамя песьні Боба Марлі мусіць выканаць у Варшаве “Я нарадзіўся тут”. “Я разумею мэты і задачы гэтай акцыі, у адрозьненьні ад нейкага Дня адзінства ў Менску, - разважае музыка. – З кім я павінен аб’ядноўвацца?! Пэўна, што з тымі, хто мне не дае на радзіме выступаць...” Поўны тэкст артыкулу чытайце на Тузіне Гітоў. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |