Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Беларускі рок пад забаронай

Беларускі рок пад забаронай

Рок-канцэрт у Мазыры з удзелам гуртоў “Partyzone” і “Indiga” забараніў намесьнік мэра гораду, у Менску ідэолягі чарговы раз адмовілі ў правядзеньні канцэрту гурта "Крама". У панядзелак чыноўнікі забаранілі яшчэ адзін канцэрт - сумесны выступ ZET і IQ48. Канцэрт удалося правесьці ў іншым месцы, але на яго арганізатараў склалі пратакол.

ZetУ тым, што дзяржава ўзяла пад поўны кантроль музычную сфэру, мог заўпэўніцца кожны, хто сачыў за падрыхтоўкай да фэстывалю “Эўравізія”. Артыста Калдуна ўзяла пад пільную апеку ня толькі міністэрства культуры. Дастаткова азнаёміцца з Пастановай Савета Міністраў ад 16 лютага “Аб стварэньні аргамітэта па падрыхтоўцы да конкурсу песьні Эўравізія”. У гэты камітэт увайшлі віцэ-прэм'ер Аляксандар Касінец, дарадца прэзыдэнта Алег Пралескоўскі, а таксама такія адыёзныя асобы, як Аляксандар Зімоўскі і Юры Азоранак. Апошні ачоліў беларускую дэлегацыю ў Хэльсынкі. Таму ня дзіва, што чыноўнікі не даюць ходу ідэалягічна няправільнай, на іх думку, музыцы. Толькі за апошнія дні ў Беларусі былі забароненыя тры рок-канцэрты.

Гурты ZET і IQ48 меліся даць вялікі канцэрт у менскім клюбе “Арэна” ў панядзелак. Аднак зь незразумелых прычынаў у дзень канцэрту клюб адмовіў арганізатарам у памяшканьні. Апавядае Лявон Вольскі, які рыхтаваўся ў гэты дзень выйсьці на сцэну “Арэны”.

Вольскі: “Літаральна ў апошні момант у клюб затэлефанавалі з упраўленьня культуры Менгарвыканкаму і параілі не праводзіць канцэрт. Сьпехам яго перанеслі ў “Катакомбы”. Не магу зразумець навошта было тэлефанаваць, гэта ж толькі азлабляе музыкаў ды іх прыхільнікаў. Маглі бы заплюшчыць вочы на гэтае мерапрыемства, тым больш яно было непалітызаванае”.

Чытаць цалкам на Тузіне Гітоў.

Апублікавана 15.05.2007 by  Андрэй.