Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Шосты альбом N.R.M.

Шосты альбом N.R.M.

Учора адбылася аўтограф-сесія N. R. M. з нагоды выхаду іх новага альбома “06”.

На сустрэчу ва ўправу БНФ прыйшло каля 200 чалавек, якія мелі магчымасць задаць пытанні, сфатаграфавацца, набыць новы альбом, атрымаць аўтографы музыкаў.

Новы альбом N. R. M. змяшчае 14 песень, дзве з якіх “Гадзюшнік” і “Менск і Мінск” сталі папулярнымі задоўга да з’яўлення альбома “06”. Назва альбома, як патлумачылі самі музыкі, - гэта супадзенне лічбаў 6 і 2006, шосты па ліку альбом гурта пісаўся ў 2006 годзе.

Разам з альбомам свет пабачылі і 5 адмысловых ўзнагарод N. R. M.: чатыры крыжы (крыж Незалежнасці - галоўная ўзнагарода N. R. M., крыж Трох Чарапахаў, крыж Одзірыдзіны і Ганаровы крыж), а таксама медаль “N. R. M. 06”. Распрацоўкай іх дызайна займаўся ўдзельнік гурта Алезіс Дземідовіч (бубны).

Як зазначыў лідэр гурта Лявон Вольскі, засталося для N. R. M. стварыць толькі гімн, каб Рэспубліка Мроя мела ўсе атрыбуты незалежнай краіны, але гімн вось ужо некалькі гадоў запар не пішацца.

Сёння, 9 чэрвеня, N. R. M. можна будзе пачуць у Гродна, дзе гурт ладзіць канцэрт у рамках акцыі “Музыкі супраць разбурэння Гродна”, а вось на Басовішча гурт пакуль афіцыйна не запрошаны.

tut.by

Апублікавана 09.06.2007 by  Андрэй.