Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › На канцэрт Лявона Вольскага ў Гродне прыйшлі 400 чалавек

На канцэрт Лявона Вольскага ў Гродне прыйшлі 400 чалавек

VolskiУ Гродне з аншлагам прайшоў канцэрт Лявона Вольскага. На яго прыйшлі каля 400 чалавек. Канцэрт праводзіўся ў рамках акцыі «Музыканты супраць разбурэння Гродна».

Адзін з арганізатараў канцэрту Павел Мажэйка ў інтэрв'ю «Еўрарадыё» адзначыў, што не чакаў такога ажыятажу:

«Нечакана, бо ў суботу быў дзень выпускнікоў. Да таго ж выходны дзень, лета, спёка... Было цесна ў тым памяшканні, страшэнна горача, але людзі вытрымалі. А Вольскі адпрацаваў, як кажуць, ад Бога».

Photo.ByMedia.net

Апублікавана 10.06.2007 by  Андрэй.