Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › На Басовішча з Еўрарадыё!

На Басовішча з Еўрарадыё!

Найбуйнейшы фестываль беларускай музыкі “Басовішча” адбудзецца 20-21 ліпеня ў польскім мястэчку Гарадок, недалёка ад мяжы з нашай краінай. У канцэртах праымуць удзел зоркі беларускага рока N.R.M., Крама, Нейра Дзюбель, Крамбамбуля, Палац, Зніч… А таксма госці з розных еўрапейскіх краін. Акрамя выступу зорак, на фэсце пройдзе конкурс маладых беларускіх гуртоў. 15 і 16 чэрвеня на Адборачным туры, які пройдзе ў адным з мінскіх клубаў, вызначыцца 9 з 10 канкурсантаў, яшчэ аднаго абяруць слухачы на сайце music.fromby.net. Усяго ў адборы прымаюць удзел 20 калектываў.

Прадкажы вынікі Адборышча і з’ездзі на Басы нахаляву!

Умова: У спісе 20 гуртоў. Да 20.00 16 чэрвеня трэба абраць 10, якія на вашу думку паедуць на фестываль. Хто адкажа больш дакладна, атрымае магчымасць бясплатна трапіць на Басовішча. Але помніце: прыз атрымае кожны!

Вось спіс, дасылайце нам каментары з нумарамі выбраных гуртоў:

1. Cor-set
2. Happy 3 Friends
3. Indra
4. Кальмары
5. Like a Gossamer
6. Lilith
7. SKA!RB
8. SOK
9. Spitaль
10. Termin X
11. Unia
12. Weeping Twilight
13. Zig-zag
14. Абшар
15. Джамбібум
16. Заточка
17. РоСтра
18. Спрат
19. Фляўс і Кляйн
20. Ann Core

Калі ў вас не атрымаецца перамагчы ў гэтым конкурсе, пішыце на скрыню [email protected] або тэлефануйце 8 (029) 622 57 20 або 8 (029) 578 97 08 і атрымайце інфармацыю, як найпрасцей трапіць на Басовішча.

Поспехаў!

Апублікавана 14.06.2007 by  Андрэй. Абмяркаваць на форуме