Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Экспэрт ТГ І. Знык: “N.R.M. – лепшыя па праву!”

Экспэрт ТГ І. Знык: “N.R.M. – лепшыя па праву!”

Ігар Знык нарадзіўся ў 1970 годзе ў Варшаве. Кажа, што адукаваны ўсебакова: вучыўся на розных факультэтах у розных унівэрсытэтах 12 гадоў:). Зь беларускай музыкай упершыню пазнаёміўся ў 2004 годзе, з таго часу яна сталася вялікай часткай ягонага жыцьця. Браў удзел у арганізацыі шматлікіх канцэртаў беларускіх рок-гуртоў у Польшчы, мэнэджэр беларускіх гуртоў “Сьцяна”, :B:N:, NHS-Ethno ды шэрагу іншых. Выканаўчы прадусар беларускай часткі канцэртаў “Салідарны зь Беларусьсю”. Старшыня грамадзкай арганізацыі Lacinka.org. Сталы наведнік “Тузіна Гітоў”. Кажа, што часьцяком не згаджаецца зь меркаваньнем рэдакцыі ТГ што да ацэнкі беларускіх музычных зьяў, але штодня пачынае і сканчвае сваю вандроўку ў інтэрнэце менавіта гэтым сайтам.

Ігар ЗныкПесьню N.R.M. “Менск і Мінск” лічу найлепшай зь іхняга апошняга альбому “06”. Лепшая па праву яна і ў гэтым туры.

Колькасьць беларускіх гуртоў, якія выконваюць старадаўнюю музыку напэўна вынікае з папулярнасьці, якую мае “Стары Ольса”. Але маладым, у тым ліку і гурту “Рокаш”, які са сваім “Крумкачом” заняў другую прыступку, да іх яшчэ далёка.

А вось “Калыханка” ад “Tav. Mauzer” – вяльмі цікавая баляда, якой ад гэтых выканаўцаў я не чакаў.

Посьпех “Схаванага сэрца” IQ48 лішні раз пацьвярджае, што супраца зь Міхалам прыносіць “лосям” выдатныя вынікі.

“Рэвалюцыя” ад Band A не адштурхоўвае, хоць гучыць гэтая баляда манатонна ды і тэкст заангажаваны. Падаецца, што ня будзе яна гітом.

Годнае вяртаньне “Крамбамбулі” пасьля 0,33FM. Толькі вось палітычны тэкст іх песьні “Таварыш Маўзэр” больш пасуе іншым праектам Вольскага. Зрэшты, а чаму і не:).

У “Ведзьме” гурт “Тройца” дэманструе новы гук, новыя інструмэнты і аранжыроўкі. Як заўжды на найвышэйшым узроўні.

PitBull - Maju Nadzieju. Якасны вакал у “старадаўнім” мэталічным стылю. Згадаў маладыя гады:).

“Непераможныя” ад “Чырвоным па белым” ці не найлепшы трэк у творчасьці Кроўа. Мяркую, што ў беларускамоўным хіп-хопе яшчэ доўга ня будзе канкурэнцыі ў “ЧпБ”.

“Uria” зь песьняй “А ў нас сёньня” гэта World Music на найвышэйшым узроўні. Застаецца шкадаваць, што яны так рэдка канцэртуюць.

Андрэй Бананаў – “Дзень”. “Шырока вядомы ў вузкіх колах”. Спадзяюся, што грошай у яго меней, чым у Florence Foster Jenkins…

P.S.Нічога не пісаў пра :B:N: - мабыць зразумела з чаго.

Ігар Знык, для ТГ

Апублікавана 15.06.2007 by  Андрэй.