Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › На "Басовішча" з Еўрарадыё!

На "Басовішча" з Еўрарадыё!

19-21 ліпеня у польскім горадзе Grodek у 18-ты раз пройдзе фестываль музыкі маладой Беларусі "Басовішча", дзе выступяць маладыя канкурсанты і рок-зоркі з Беларусі, а таксама госці з Польшчы і Украіны.

Еўрапейскае радыё для Беларусі працягвае віктарыну, прысвечаную фестывалю. Пераможца першага тура ўжо атрымаў бясплатную паездку на фэст, але засталося яшчэ два вольных месцы! Гэтым разам мы прапануем адказаць на пытанні па гісторыі "Басовішча".

Другі тур віктарыны стартуе 21 чэрвеня і скончыцца 22 чэрвеня ў 20.00. Пераможцам будзе той, хто найбольш дакладна і хутка адкажа на пытанні. Адказы трэба дасылаць на адрас [email protected] альбо з дапамогай формы. 23 чэрвеня на старонцы конкурсу будуць апублікаваныя правільныя адказы, а з пераможцам мы звяжамся па электроннай пошце.

Калі ў вас не атрымаецца перамагчы ў другім туры - не сумуйце. Па-першае, кожны ўдзельнік віктарыны Еўрарадыё атрымае падарунак. А па-другое, у панядзелак 25 чэрвеня ў трэцім туры віктарыны будзе разыграная яшчэ адна бясплатная вандроўка на "Басовішча". Шанец на галоўны прыз маюць усе, акрамя пераможцаў папярэдніх тураў.

Калі вы ўсё ж такі хочаце патрапіць на фестываль, а перамагчы не ўдалося, пішыце на скрыню [email protected] або тэлефануйце 8 (029) 622 57 20 або 8 (029) 578 97 08 і атрымайце інфармацыю, як найпрасцей даехаць на Басовішча.

Апублікавана 21.06.2007 by  Андрэй. Абмяркаваць на форуме