Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Лявон Вольскі распачаў уласны блог

Лявон Вольскі распачаў уласны блог

Тамака ён піша пра падзеі свайго жыцьця, музычныя праекты с сваім удзелам. І перамаўляецца зь сябрамі.

За два дні ў Вольскага зьявілася больш за сотню фрэндаў!

Бліжэйшым часам у дзёньніку Вольскага будуць ня толькі канцэртныя справаздачы, але зьявіцца і комікс, які Лявон рабіў для «Нашай Нівы». Ажно на 16 старонак накрэацівіў Вольскі! Дагэтуль комікс існаваў толькі ў друкаваным выглядзе і быў чорна-белым. А зараз зьявіцца каляровы электронны варыянт на радасьць прыхільнікам і аматарам усяго, да чаго спрычынілася рука творцы.

Дагэтуль Вольскі чытаў дзёньнік Памідорава, але, як ён прызнаўся ў інтэрвію generation.by, у гушчары Livejournal не паглыбляўся.

Ідэю завесьці дзёньнік яму падкінуў музычны крытык Зьміцер Бескаравайны.

Свае інтэрнэт-дзёньнікі маюць таксама Руся, Слава Корань, Krou, Янка Маўзэр, Зьміцер Вайцюшкевіч.

МБ; generation.by

Апублікавана 30.07.2007 by  Андрэй.