Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Выйграй паездку на Фэст Cвабоды!

Выйграй паездку на Фэст Cвабоды!

Фэст СвабодыНагадаем, што найбліжэйшы канцэрт ZET адбудзецца пад час Фэсту Свабоды, 22-га верасьня ў Луцку.

Дзякуючы Эўрапейскаму Радыё можна выйграць бясплатную паездку на фэст! З 1 да 7 верасьня і з 9 да 14 верасьня дашлі на адрас [email protected] заяўку на ўдзел у розыгрышы, пазначыўшы нумар тэлефона, па якім з табою зможа звязацца ды-джэй.

8га і 15га верасня з 20.00 да 21.00 слухай эфір Эўрапейскага радыё для Беларусі. Kалі кампутар выбярэ твой нумар - чакай званка ды-джэя, адказвай на тры бліц-пытанні пра свабоду, свае правы і фэст, - і паездка на дваіх твая!

У той жа час прагучыць падступнае пытанне, адказ на якое трэба будзе знайсці пры дапамозе інтэрнэту і даслаць у ды-джэйскую аську 362100740. Дашлі правільны адказ першым, - і паездка на адну асобу твая!

Апублікавана 03.09.2007 by  Андрэй. Абмяркаваць на форуме