Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › “Крамбамбуля” прагучала і акультурылася ў Нямеччыне “Крамбамбуля” прагучала і акультурылася ў НямеччынеГурт “Крамбамбуля” з пазітыўным настроем і добрымі ўражаннямі вярнуўся на радзіму пасля канцэртаў у Дрэздэне і Берліне, дзе музыкі прадставілі свой апошні альбом “Крамбамбуля Святочная”, піша сайт tut.by. Першыя ў біяграфіі калектыва гастролі ў Нямеччыне прайшлі паспяхова. У Дрэздэне разам з “Крамбамбуляй” на сцэне былі расійскія гурты Messer Chups і “Мегаполіс”. У Берліне беларускія музыкі гралі з гуртамі Re Beat (Грузія) і Khoiba (Чэхія). Затое Дрэздэн стаўся галоўным культурным цэнтрам гастроляў. Амаль увесь горад з’яўляецца сапраўдным музеем, таму як “крамбамбульцы” ні спяшаліся, за два дні абыйшлі яны далёка не ўсё, але ўбачаннае вельмі ўразіла, асабліва Дрэздэнская галерэя - адна з найбуйнейшых і найвядомейшых мастацкіх калекцый у свеце. Там музыкі гурта паглядзелі арыгіналы вядомых шэдэўраў Рубенса, Рафаэля, Тыцыяна, Батічэлі, Тынтарэта, інш. Экскурсаводам быў сам Лявон Вольскі. “Я вывучаў усё гэта спачатку ў мастацкай школе, потым у вучэльні. Я не ўпершыню у гэтай галерэі, але кожны раз ад гэтых палотнаў атрымліваеш сапраўдны культурны і эмацыянальны шок”, - патлумачыў ён. А яшчэ ўдзельнікі “Крамбамбулі” вынайшлі сувязь Дрэздэна з Беларуссю - менавіта з гэтага горада, у той час сталіцы Саксоніі, паходзіў Аўгуст II “Моцны” - курфюрст Саксоніі, кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |