Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Лявон Вольскі выступіць на Бардаўскай восені

Лявон Вольскі выступіць на Бардаўскай восені

26 кастрычніка адбудзецца канцэрт Лявона Вольскага ў Бельску Падляшскім (Польшча), у межах традыцыйнага фэсту "Бардаўская Восень". Дзякуючы Радыё Рацыя і кампаніі Multimedia Polska S.A. упершыню ўсе канцэрты фэсту можна будзе глядзець і слухаць праз інтэрнэт.

ФЕСТЫВАЛЬНАЯ ПРАГРАМА:

Пятніца
(26 кастрычніка, Бельск Падляшскі, Бельскі Дом Культуры)

18:00 Адкрыццё Фестывалю — Конкурс
19:30 Перапынак
19:45 Сёстры Жменька
20:00 Ілона Карпюк з групай
20:30 Лявон Вольскі

Субота
(27 кастрычніка, Бельск Падляшскі, Бельскі Дом Культуры)

18:00 Вынікі конкурсу
18:30 Алесь Камоцкі
18:45 Андрэй Мельнікаў
19:00 Віктар Шалкевіч
19:45 Перапынак
20:00 Кася Камоцкая
20:30 WZ-Orkiestra

Нядзеля
(28 кастрычніка, Гайнаўка, Музей і Цэнтр Беларускай Культуры ў Гайнаўцы)

16:00 Канцэрт у студыё Rembrand Радыё Беласток
19:00 Андрэй Мельнікаў
19:30 Алесь Камоцкі

Апублікавана 25.10.2007 by  Андрэй.