Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › УВАГА! Мадэрнізацыя форуму.

УВАГА! Мадэрнізацыя форуму.

У сувязі з пашырэньнем межаў дзейнасьці ф/к НРМ і ў мэтах стварэньня хоць нейкіх магчымасьцяў арганізацыі канцэртаў па-за сталіцай Беларусі, рэгістрацыйныя анкеты трохі зьмяняюць свой выгляд. Цяпер поле "адкуль" будзе зьяўляцца абавязковым для запаўненьня.

Такім чынам, усе сябры НРсМ да 20.00 наступнай нядзелі (4.11.2007) павінны пазначыць свае гарады. Сьпіс з назвамі знаходзіцца ніжэй. Калі Вы не знайшлі мейсца свайго жыхарства - пазначайце найбліжэйшае да Вас мястэчка. Замежныя прыхільнікі павінны будуць пазначыць краіну жыхарства (у сьпіс унесеныя толькі тыя краіны, дзе ўжо адбыліся канцэрты НРМ, калі Вы жывеце ў іншым месцы, зьвяжыцеся з намі).
У НЯДЗЕЛЮ 4.11.2007 ПАСЬЛЯ 20:00 РЭГІСТРАЦЫЙНЫЯ АНКЕТЫ З ПРАБЕЛАМІ І НЯПРАВІЛЬНА НАПІСАНЫМІ НАЗВАМІ ГАРАДОЎ І КРАІНАЎ БУДУЦЬ АЎТАМАТЫЧНА ВЫДАЛЕНЫЯ!

P.S. Мы прыносім прабачэньні ўсім тым, хто да гэтага часу не жадаў атрымліваць нашу рассылку, але ўсё ж такі атрымліваў:) Гэта зьвязана з тэхнічнымі праблемамі форуму. Пасьля мадэрнізацыі Вы зможаце адпісацца ад рассылкі ў сваім пашпарце. Але папярэджваем, што інфармацыя пра канцэрты гурта НРМ распаўсюджваецца менавіта гэтым чынам.

З павагай,
адміністрацыйны корпус НРсМ

Сьпіс гарадоў:
Менск
Барысаў
Валожын
Вілейка
Жодзіна
Заслаўе
Лагойск
Любань
Маладэчна
Мядзел
Нарач
Нясьвіж
Смалявічы
Слуцак
Салігорск

Горадня
Ваўкавыск
Ліда
Мір
Наваградак
Слонім
Смаргонь
Шчучын

Берасьце
Баранавічы
Белавазёрск
Бяроза
Давыд-Гарадок
Кобрын
Пінск
Пружаны

Гомель
Буда-Кашалёва
Добруш
Жлобін
Калінкавічы
Мазыр
Нароўля
Рагачоў
Сьветлагорск

Магілёў
Асіповічы
Бабруйск
Касьцюковічы
Крычаў
Шклоў

Віцебск
Ворша
Докшыцы
Наваполацак
Паставы
Полацак

Польшча
Украіна
Літва
Расея
ЗША
Нямеччына

Апублікавана 27.10.2007 by  Alonka.