Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Якубовіч сустрэўся з “забароненымі музыкамі” і запрасіў Піта на працу

Якубовіч сустрэўся з “забароненымі музыкамі” і запрасіў Піта на працу

Нагадаем перадгісторыю. Колькі месяцаў таму на сайце sb.by была праведзена акцыя "Задай пытаньне Якубовічу". Пакінулі сваё і мы:

47. Андрэй: Вось ужо больш за два гады, як таленавітыя музыкі: Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Алег Хаменка, Кася Камоцкая ня могуць даваць канцэрты на Беларусі, бо патрапілі ў г.зв. "чорны сьпіс". Як вы ставіцеся да гэтай забароны? Ці магла б газэта СБ арганізаваць круглы стол, на які запрасіць музыкаў, прадстаўнікоў адміністрацыі прэзідэнта, супрацоўнікаў міністэрства культуры, а таксама "куратараў" з КДБ, каб разабрацца ў гэтым пытаньні?

PS: Калі вы ня чулі беларускай музыкі, я мог бы с задавальненьнем падараваць вам колькі дыскаў.

І, нават, атрымалі адказ:

Ответ: Я много слушаю белорусской музыки, причем самой разнообразной. Если подарите диск, не откажусь. Приходите, заодно поговорим.
П.Я.

І вось нарэшце, у рэдакцыі газеты “Советская Белоруссия” адбылася канферэнцыя на тэму “Сучасная музычная індустрыя. Сродкі выжывання”.

У сустрэчы прынялі ўдзел беларускія музыкі Піт Паўлаў (N.R.M., Pete Paff, Garadzkija), Руся (Indiga), Аляксей Набееў (“Атлантыка”), Атмараві, Віталь Артыст (Без Білета), Маша Яр (гурт Яр, “Аўтарадыё”), піар-мэнэджэр Аляксандра Рогач і спявачка Аляксандра Гайдук.

На канферэнцыі абмяркоўваліся такія надзённыя пытанні, як славутыя 75% беларускай музыкі, магчымасці распаўсюджвання айчыннай музыкі праз інтэрнэт, а таксама праблемы якасці беларускай музыкі і яе папулярызацыі ў нашай краіне. Падрабязны рэпартаж з сустрэчы мэтраў айчыннага шоў-бізнесу чытайце неўзабаве на сайце Эўрапейскага Радыё.

Апублікавана 16.11.2007 by  Андрэй.