Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Кліпы НРМ і Мроі ў Гародне

Кліпы НРМ і Мроі ў Гародне

Як паведамляе Эўрарадыё, у Гродне 2 снежня ўпершыню пройдзе фест незалежных музычных кліпаў, якіх няма ў ратацыі дзяржаўных тэлеканалаў.

Падрабязнасці пра гэтае мерапрыемства даведаўся карэспандэнт Сяргей Апановіч:

“Арганізатарамі фэсту выступілі гродзенскія арганізацыі “Моладзь БНФ” і “Малады Фронт”. У праграме, якая будзе паказаная ў вялікай залі гродзенскай філіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, запланаваныя як самыя новыя кліпы, так і рарытэтныя, што ствараліся яшчэ ў пачатку 90-х.

Мроя, Бонда, Zet, Крамбамбуля, Znich, Стары Ольса, Neuro Dudel, NRM, :B:N: - вось далёка не поўны спіс гуртоў, чые кліпы будуць прадстаўлены на фэсце“.

Апублікавана 29.11.2007 by  Андрэй.