Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › РокКаранацыя: NRM у двух намінацыях, Крамбамбуля ў адной

РокКаранацыя: NRM у двух намінацыях, Крамбамбуля ў адной

Згода на правядзеньне цырымоніі «Рок-Каранацыя» ад чыноўнікаў атрыманая. У гэты ж дзень аргкамітэт РК абвесьціў сьпіс прэтэндэнтаў у кожнай намінацыі. Такім чынам, на сёлетняй цырымоніі, якая адбудзецца 29 лютага ў КЗ «Мінск», будуць вызначаныя пераможцы ў васьмі асноўных намінацыях, а таксама будзе ўганараваны ўладальнік галоўнай Рок-Кароны – лепшы гурт Беларусі ў 2007 годзе. «Выканаўцу году» ўжо па традыцыі вызначаць не сябры журы, а наведнікі «Тузіна Гітоў».

Уласна экспэртная рада цырымоніі вызначыць:

Праект году
Альбом году
Песьня году
Традыцыі і сучаснасьць
Адкрыцьцё году
Прарыў году
Кліп году
Рок-Карона (гурт году)

Праект году
«Праектам» лічыцца музычны матэрыял, выдадзены на гукавым носьбіце, пад пэўнай канцэпцыяй, запісаны, як правіла, удзельнікамі розных музычных калектываў, могуць уключацца супольныя музычныя праекты, складанкі розных выканаўцаў, складанкі лепшых песень калектыву, выдадзеныя канцэртныя запісы, сайд-праекты, трыб'юты ды іншае.
Крытэры адбору:
а) якасьць запісанага матэрыялу,
б) канцэптуальнасьць, актуальнасьць і навізна праекту,
в) рэакцыя рынку – продажы + водгукі ў СМІ.

Прэтэндэнты:
Песьні Свабоды — 3. Складанка.
Сузор'е – Песьня пра зубра
Вайцюшкевіч Зьміцер – Калыханкі
Хатынь: Tacet, Sed Loquitur
J:морс — Ледоколы. Live
Народны альбом. Live
Дударскі фэст
Басовішча- XVII

Альбом году
Разглядаюцца ўсе альбомы альтэрнатыўных выканаўцаў ва ўсіх жанрах, якія датуюцца 2007 годам. Пры складаньні сьпісаў намінантаў улічваліся наступныя крытэры выбару:
1. Наўянасьць запісанага і выдадзенага (на лэйбле ці самастойна) аўдыёматэрыялу, яго якасьць і адпаведнасьць сусьветным музычным тэндэнцыям
2. Актыўная канцэртная дзейнасьць цягам году (сольныя канцэрты, удзел у фэстывалях і г.д.)
3. Актыўная прысутнасьць у інфармацыйнай прасторы (наяўнасьць рэцэнзіяў у СМІ, удзел у інтэрнэт, тэле- і радыё-гіт-парадах і г.д.)

Прэтэндэнты:
J:морс — Адлегласьць
N.R.M. — 06
Крама — Усё жыцьцё - дзiўны сон
Крамбамбуля — Сьвяточная
Зьмiцер Вайцюшкевiч & WZ–Orkiestra — Лірыка
Ляпіс Трубяцкой — Капитал
Neuro Dubel — Stasi

Песьня году
Разглядаюцца ўсе песьні беларускіх выканаўцаў, у незалежнасьці ад мовы выкананьня, якія падпадаюць пад фармат цырымоніі і якія стала прысутнічалі ў інфармацыйнай прасторы.
Крытэры адбору:
а) запамінальнасьць,
б) згадкі ў СМІ, тэле- і радыё-ратацыі, перамогі ў інтэрнэт і радыё-гіт-парадах

Прэтэндэнты:
N.R.M. – Менск і Мінск
J:морс – Ледоколы
beZ bileta – Никогда не умирай
Ляпіс Трубяцкой — Капитал
Крама – Стэфка. Праз 20 год
Neuro Dubel - Край

Традыцыі і сучаснасьць
Разглядаюцца ўсе альбомы выканаўцаў, што працуюць у рэчышчы world-music і старадаўняй музыкі (этна/фолк/фолк-рок/фолк-мадэрн/старадаўняя музыка).

Прэтэндэнты:
Testamentum Terrae – Слаўны паніч
Бан-Жвірба – Забабоны
OSIMIRA – Druva
Сяржук Сокалаў-Воюш - Песьні лісоўчыкаў
Юр'я - Рай коню

Адкрыцьцё году
Разглядаюцца выканаўцы (музычныя гурты), якія выдалі ў 2007 годзе дэбютны альбом і засьведчылі сваю актыўнасьць цягам году, стала прысутнічалі ў інфармацыйнай прасторы і пэрыядычна выступалі на сцэнічных пляцоўках у краіне і па-за яе межамі.

Прэтэндэнты:
Детидетей - Конверты для снов
Indra - Cонцаварот
M.L.A. - Такие же, какими были всегда

Прарыў году
Разглядаюцца выканаўцы (музычныя гурты), якія ўжо існавалі да 2007 году, але засьведчылі надзвычайную актыўнасьць цягам азначанага году. Улічваецца наяўнасьць якасна запісанага аўдыёматэрыялу, актыўная канцэртная дзейнасьць, посьпех на беларускіх і міжнародных фэстывалях, сталая прысутнасьць у інфармацыйнай прасторы.

Прэтэндэнты:
Фляўс і Кляйн
Tarpach
Гурзуф
Haіr Peace Salon

Кліп году
Разглядаюцца ўсе відэакліпы выканаўцаў, якія падпадаюць пад фармат фэстывалю, зьнятыя цягам 2007 году і адпавядаюць наступным крытэрам: эфэктыўнае спалучэньне гуку і відэа, наяўнасьць аўтарскага рэжысэрскага стылю і ратацыі на айчынных і замежных музычных каналах.

Прэтэндэнты:
Ляпіс Трубяцкой - Капитал (рэж. Аляксей Церахаў)
beZ Bileta - Никогда не умирай (рэж. Мацьвей Сабураў)
J:морс – Ледоколы (рэж. Максім Сіры)
Сяргей Пукст – Не было тебя (рэж. Максім Сіры)
Neuro Dubel - Край (тэлеканал Белсат)

Рок-Карона (гурт году)
Пераможца вызначаецца па сукупнасьці заслугаў:
- Альбом
- Перамогі ў фэстывалях, конкурсах, актыўная канцэртная дзейнасьць
- Наяўнасьць песень у тэле- і радыё-ратацыі, сталая прысутнасьць у інфармацыйнай прасторы

Апублікавана 24.01.2008 by  Андрэй.