Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Грандыёзны канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю» ў Варшаве

Грандыёзны канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю» ў Варшаве

Людзей на Замкавы пляц у Варшаве прыйшло даволі шмат. Выступалі польскія гурты і звыклая абойма беларускіх выканаўцаў: Вольскі, Вайцюшкевіч, Руся, Кулінковіч, IQ 48 і Памідораў.

Лявон таксама цешыў публіку, выдаючы зь сябе прыхільніка рэжыму падчас прамоў між выступамі музыкаў.

Прамаўлялі Кшыштаф Зануссі, кіраўнік гуманітарнага ліцэю спадар Колас і спадарыня Завадская. Шмат згадвалася пра ліцэй і падзеі на Беларусі 25-га і 27-га сакавіка.

Песьні кожны сьпяваў свае. Беларусы — беларускія, палякі — польскія. Цікава гучалі пераклады «Паветранага шара» і «Трох чарапах» на польскую мову, выкананыя сумесна з польскімі музыкамі.

Напрыканцы імпрэзы на сцэну запрасілі прадстаўнікоў Тыбэту і выказалі ім супольную польска‑беларускую салідарнасьць. Таксама гучала меркаваньне, што канцэрт гэты будзе апошнім, а наступны пройдзе ў Менску на плошчы Якуба Коласа.

Глядзець фотарэпартаж, і яшчэ адзін.

Апублікавана 31.03.2008 by  Андрэй.