Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Новая вэрсія Трох чарапах

Новая вэрсія Трох чарапах

Новая вэрсія гіта Тры Чарапахі выйшла на складанцы Незалежныя.

Вельмі смачная падборка сьвежых беларускамоўных рок‑гітоў, сабраных актывістамі партыі БНФ у адзін дыск у гонар 90‑годзьдзя БНР.

Частка зь песень вядомая з гіт‑параду «Тузін Гітоў», частка (амаль палова) запісаная адмыслова для гэтай складанкі. Разынак і сюрпрызаў на дыску ўдосталь. Гэта і новая (урэшце!) песьня гурту Pomidor/off — годны працяг «Сьвята пакрадзенага» і неапублікаваная яшчэ «Менск» на хрэстаматыйны верш — урывак зь «Сьцягу брыгады» Куляшова ў выкананьні мёртвага ўжо гурту Siver, гэта і перапісаныя наноў «Тры чарапахі» з крыху зьмененым тэкстам у прыпеве.

Працягваць можна бясконца. Але ж самы магутны гіт запісалі магілёўскія «Глюкі».

У іх «Праграме» надта ўдала спалучаецца саладжавасьць, мэлядычнасьць і жорсткасьць. Зроблена ўсё проста, але акуратна, кожная дэталька выпеставаная. Песьня папросту ўзорная! Галоўнае расчараваньне складанкі — IQ48, якія ўзяліся сьпяваць на Янку Купалу («Гэй, наперад»). Па‑першае, сам трэк вельмі сыры з чыста тэхнічнага гледзішча (не пасьпелі, відаць, у тэрмін ухадзіцца), а па‑другое, адчуваецца ў ім нейкая скляпанасьць, няма гарманічнага спалучэньня музыкі і тэксту (чаго ня скажам пра такія песьні, як «Выйсьце» ці «Сьвятло ў цемры»). «НезалежныЯ» аніяк нельга назваць «супольным музычным праектам», хоць тое і напісана вялікімі літарамі на вокладцы — гэткі прадусарскі хітрык, але ўдалай кампіляцыяй — дык і лёгка!

Сяргей Будкін, НН

Апублікавана 28.04.2008 by  Андрэй.