Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › "Крамбамбуля" ў КЗ

"Крамбамбуля" ў КЗ

Прыходзьце 21-га траўня ў КЗ! Там будзе вялікае шоў "Крамбамбулі". Зноўку дуэты зь дзяўчынамі, зь іншымі цікавымі асобамі. Весьці будзе Шалкевіч, а можа, чагосьці й засьпявае...

Хутчэй за ўсё, канцэрт будзе ў адпачывальна-пляжным курортным экзатычным стылі. Як гэта? Прыходзьце, паглядзім разам.

Спрабуем завяршыць работу над DVD зь мінулага канцэрту. Але, высьвятляецца, гэта вялікая праца - карцінка, гук, шчыгулы... Можам не пасьпець. Але хочацца. Мне дык матар'ял вельмі даспадобы, а музыкі паглядзелі й гавораць: "У "Muse" палепей"...

Узята з блёгу Лявона Вольскага.

Апублікавана 08.05.2008 by  Андрэй.