Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Вольскі на Рок-маёўцы

Вольскі на Рок-маёўцы

14 траўня ў 19:00 у менскім Da‑club (вул. Броўкі, 22) адбудзецца супольны канцэрт хедлайнэраў беларускай незалежнай рок‑сцэны «Рок Май — My rock». Удзел возьмуць гурты B:N:, Band A, ZigZag, Pomidor/OFF, Amaroka, Tarpach, «Акропаль».

Паводле аднаго з арганізатараў Міхала Нядзьвецкага, ідэя канцэрту насьпела даўно.

«Запісана шмат новых песень, цікавага матэрыялу, выдадзены дыскі, якія дагэтуль не прэзентаваны, — канстатуе Міхал Нядзьвецкі. — Вось і нагода ёсьць, каб сабрацца разам. 14 траўня у Парагваі ды Ізраілі адзначаюць Дні Незалежнасьці. Павітаем іх!»

Адмысловым госьцем канцэрту будзе Лявон Вольскі. Музыка разам з гуртом :B:N: прэзентуе несумненны гіт гэтага году — песьню «Загінулым паэтам прысьвячаецца». Новыя песьні пасьля працяглага перапынку абяцае прадставіць Аляксандар Памідораў.

Паводле Радыё Рацыя

Апублікавана 08.05.2008 by  Андрэй.