Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Алесь Міхалевіч: Вольскі – Якуб Колас нашай музыкі. І :B:N: харашы!

Алесь Міхалевіч: Вольскі – Якуб Колас нашай музыкі. І :B:N: харашы!

Алесь Міхалевіч нарадзіўся ў 1975 годзе ў Менску. Скончыў БДУ па спэцыяльнасьці палітоляг-юрыст, стажаваўся ў Варшаўскім і Оксфардзкім унівэрсытэтах. У сярэдзіне 90-х узначальваў Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў.

У Партыі БНФ ад дня яе заснаваньня. Прайшоў шлях ад сябра Ўправы БНФ да намесьніка старшыні Партыі. Разам з жонкай Міланай гадуе дачку Лесю-Стэфанію. Зь цікавасьцю ставіцца да ўсіх праектаў «Тузіна Гітоў», намагаецца не прапускаць ніводнага беларускага рок-канцэрту. Сярод беларускіх музыкаў асабліва цікавіцца Вайцюшкевічам, гуртамі ULIS і N.R.M. З сусьветнай музыкі аддае паравагу гуртам The Beatles, The Doors і Rammstein, таксама слухае музыку new age.

Алесь МіхалевічСлухаць музыку атрымліваецца падчас шматлікіх падарожжаў па Беларусі праз магнітолу аўтамабіля. Як звычайна гэта – беларуская музыка. Мае улюбёныя: ULIS, Krama і N.R.M, але, безумоўна, трапляюцца і кампазыцыі маладых гуртоў. Шмат чаго праслухаў з задавальненьнем і з гэтага туру на ТГ. Перадусім гэта – «Загiнулым паэтам прысьвячаецца» – твор сумеснага выкананьня :B:N: і Лявона Вольскага. Бярозаўскія хлопцы заўсёды цікава глядзеліся, а Лявон – фарэва, гэта проста чалавек-аркестар і Якуб Колас нашай музыкі.

Песьні Яўгена Валошына чуў неаднойчы. Калі ўжо ён выдасьць альбом? Jab Club выконваюць вельмі прыемную музыку, але канкрэтна ў сьпеве «Вуліца дым» нешта заціха гучыць голас вакаліста.

Адзначу і «Рокаш» ды іх добры сьпеў «Восень». Някепскі тэкст і харошую энэргетыку мае гэты твор.

«Дзюбеля» наогул найлепшы антыдэпрэсант ва ўсе часы, добра што яны ў гэтым сэнсе і не зьмяняюцца, пра што сьведчыць іх песьня «Підарасы». Заўсёды падабалася псыхадэлічнасьць Кірчука, таму не магу не адзначыць «Тры янгалы». А вось «Восень» гурта Miascovyja не запомнілася, хаця гучаньне і някепскае. Вясёленькая песенька ў «Глюкаў», энэргічная ў IQ48, а вось песьня «Сьцяны», як для калыханкі – дык занадта дынамічная.

«Ідзі за мной» – гэта рымэйк Radiohead - Creep??? Досыць цікава, мне спадабалася.

Гурт Borealis я ведаю! Раней яны называліся Nightwish! Вельмі прыемна, што Тар’я Турунэн вывучыла беларускую мову:). Калі сур’езна - то гурт вельмі спадабаўся, спадзяюся ў іх яшчэ шмат такіх добрых кампазыцыяў.

«Добры вечар» у выкананьні палякаў з Karbido - на ўзроўні, але пры летнім надвор’і хочацца больш пазытыву.

Алесь Міхалевіч, для ТГ

Апублікавана 30.05.2008 by  Андрэй.