Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Кожны канцэрт N.R.M. — як рэфэрэндум

Кожны канцэрт N.R.M. — як рэфэрэндум

Кожны канцэрт N.R.M. — як рэфэрэндум. Адкрытае пацьвярджэньне ўсенароднай любові. Людзі сьпярша туліліся пад парасонамі, але ўчуўшы ад сваіх улюбёнцаў пра зламысныя намеры варожага гадзючніка, адгукнуліся: усе неяк так адначасова плюнулі, адпрэчылі парасоны і з камсамольcкім імпэтам сталі мясіць гразюку і вадзіць карагоды пад да непрыстойнасьці ашалелай залевай. Пад дырыжаваньне музыкаў сьпявалі хорам «Тры чарапахі» і «Песьні пра каханьне». Але, мяркуючы па тым, як натоўп суладна гарлаў напамяць усе песьні і заложна адбіваў такт па разгражанай глебе, гурт мог і ня граць зусім. Уяўляеце: на сцэне чацьвёрка N.R.M., нерухомая, заўзята маўчыць як юнак на дапросе, а мы ўсе навокал ачмурэлыя ад асалоды, фанацеем да зьнямогі і рубімся пад іх песьні, якія самі і сьпяваем.

Чытаць цалкам на сайце Нашай Нівы.

Апублікавана 23.08.2008 by  Андрэй.