Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Крамбамбуля дала канцэрт у калоніі

Крамбамбуля дала канцэрт у калоніі

Праект Лявона Вольскага “Крамбамбуля” даў канцэрт у Шклоўскай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дагэтуль прапанову даць канцэрт у калоніі за сваю 25-гадовую кар’еру Лявон Вольскі атрымліваў толькі аднойчы – некалькі год таму разам з шэрагам іншых музыкаў ён ездзіў па віцебскіх калоніях і граў для непоўнагадовых вязняў.

Сольны канцэрт у турэмных сценах у Вольскага адбыўся ўпершыню – “Крамбамбуля” выступіла для вязняў Шклоўскай калоніі ўзмоцненага рэжыму, праз якую ў свой час прайші нямала і палітычных зняволеных.

- Мелі гадзіну канцэрту ў клубе. Прывезлі найлепшы апарат, які змаглі, каб даць так даць. Трэба сказаць , што акустыка там была вельмі добрая. Аўдыторыя вельмі шчыра ўспрымала, шмат хто ведаў нашы песні. Пры канцы выступу адзін стары зняволены сказаў: “Свабоды мала нам даюць, а так адарваліся бы па поўнай”:)

На канцэрце ў Шклоўскай калоніі “Крамбамбуля” крыху падкарэктавала свой рэпертуар. У прыватнасці не прагучаў адзін з хітоў каманды пад назвай “Хочаш піва”. Каб не дражніць ды не правакаваць зняволеных музыкі вырашылі не выконваць песні “алкагольнай” скіраванасці.

Сяргей Будкін, Радыё Рацыя, Мінск.

Апублікавана 29.08.2008 by  Андрэй.