Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › NRM, Мроя, Крамбамбуля на юбілейнай складанцы

NRM, Мроя, Крамбамбуля на юбілейнай складанцы

Франак Вячорка піша ў дзёньніку:

Учора адбылося паседжаньне экспэртнай Рады праекта да юбілею БНФ "20 гадоў - 20 гітоў". Старшынстваваў Адам Птушка ("Янка Купала ", "Незалежныя"). Удзел узялі музычныя журналісты Анатоль Мяльгуй, Вітаўт Мартыненка, Тацяна Заміроўская, сябры моладзі БНФ Міхал Нядзьвецкі, Рыгор Цісецкі ды я.

За паўтарагадзінную дыскусію быў складзены плэйліст праекту "20 гадоў - 20 гітоў". Вэрсія 1.1

1988 – Данчык – «Аксамітны вечар»
1989 – Мроя – «Я – рок-музыкант»
1990 – Бонда – «Слуцкая брама»
1991 – ULIS – «Калі імпэрыя зьнікне»
1992 – Мясцовы Час – «Я жыў»
1993 – Зьміцер Бартосік – «Калі мы станемся глыбокімі дзядамі»
1994 – Крама – «Будзь разам з намі»
1995 – Новае Неба – «Прэзыдэнт, ідзі дамоў»
1996 – N.R.M. – «Партызанская»
1997 – Народны альбом – «Лалалала»
1998 – Палац– «Дарожка»
1999 – Крыві – «За туманам»
2000 – N.R.M. – «Паветраны шар»
2001 – Я нарадзіўся тут – «Я нарадзіўся тут»
2002 – Аляксандар Памідораў – «Быць беларусам»
2003 – Neuro Dubel – «Tut.by»
2004 – Крамбамбуля – «Госьці»
2005 – Partyzone feat. Руся – «Маё сэрца»
2006 – абіраюць наведвальнікі racyja.by
2007 – :B:N: – «Дажджамі»

Апублікавана 30.08.2008 by  Андрэй.