Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Здымаецца кліп Крамбамбулі

Здымаецца кліп Крамбамбулі

Вось што пішуць сьведкі:

Сёння ідучы на 3 пару, ля БДУКіМ мы назіралі вельмі цікавую карцінку: Анатоль Вечар здымаў свой чарговы кліп для.... не паверыце, для Крамбамбулі...

Уся іх вялікая і вясёлая кампанія таньчыла і скакала вакол мафона на пляцы ля цэнтральнага ўваходу ва універсітэт, смяялася сама сабе (па праўдзе кажучы, сумнавата, шэра па-беларуску выглядала такая вось індустрыя кліпастварэння), затым яны перайшлі дарогу, штосьці там патузаліся...

Дапаліўшы мы пабеглі на пару, а вясёлая кампанія знікла ў невядомым накірунку...

Апублікавана 11.09.2008 by  Андрэй.