Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › GARADzKIJA: зьмены пайшлі на карысьць

GARADzKIJA: зьмены пайшлі на карысьць

Гурт GARADzKIJA вярнуўся зь міні-туру па Польшчы. Піт Паўлаў: «Пасьпяховыя канцэрты ў Варшаве і Ўроцлаве пакінулі пачуцьцё глыбокага задавальненьня і нястрымнага жаданьня прапанаваць ужо ў хуткім часе новы альбом».

Менскі гурт GARADzKIJA вярнуўся зь міні-туру па Польшчы. Лідэр каманды Піт Паўлаў ва ўласьцівай яму манеры кажа, што канцэрты прайшлі «звышпасьпяхова». Музыкі далі некалькі сольных канцэртаў і ўзялі ўдзел у зборных канцэртах разам з польскімі рок-гуртамі. Найбольш яскравыя канцэрты ў Варшаве й Уроцлаве, паводле меркаваньня Піта Паўлава, «прадэманстравалі безумоўную карысьць зьменаў, што адбыліся ў калектыве, а гэтаксама абсалютную гатовасьць да канцэнтраваньня на любым узроўні».

Трэба зазначыць, што выступы ў Польшчы — гэта першы вялікі канцэртны тур новага складу гурта. Піт кажа, што гучаньне гурта ў сувязі з гэтым сталася болей завостраным, жорсткім і канкрэтным. «Пасьпяховыя канцэрты ў Польшчы пакінулі пачуцьцё глыбокага задавальненьня і нястрымнага жаданьня прапанаваць ужо ў хуткім часе новы альбом», — прызнаецца выканаўца.

У адным з бліжэйшых тураў на ТГ адбудзецца прэзэнтацыя новай песьні гурта GARADzKIJA.

Тузін Гітоў

Апублікавана 23.10.2008 by  Андрэй.