Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › GARADzKIJA выступяць у DaClub

GARADzKIJA выступяць у DaClub

24 лістапада 19:00 DaClub супольны канцэрт гуртоў GARADzKIJA і Tlusta Lusta

Менскі гурт GARADzKIJA, пасьля трассы па Польшчы, дзе адбыўся шэраг вельмі пасьпяховых канцэртаў, нарэшце дасі даўгачаканы канцэрт і ў Беларусі.

Гурт сапраўды надоўга зьнік, чым выклікаў абурэньне прыхільнікаў іхнае творчасьці. І вось нарэшце з’явілася выбітная магчымасьць пачуць старыя ды новыя творы GARADzKI’ch, а таксама ўбачыць моцнае й яскравае відовішча.

- Гэтым канцэртам мы хочам падсумаваць усе нашыя папярэднія выступы, спраўдзіць у канцэртных умовах гучаньне новых песень. Зараз гурт рыхтуецца да запісу чарговага студыйнага альбому, таму гэта ня будзе залішнім, - распавядае Піт Паўлаў, лідар GARADzKI’ch. – Відавочныя ўсе падставы для запісу новага альбому: гурт з адноўленым складам знаходзіцца ў вельмі добрай форме, мне падабаецца гучаньне нашае музыкі (яно стала больш жорсткім і канкрэтным), а галоўнае нарэшце з’явілася адпаведная колькасьць новых песень. 26 лістападу мы прэзэнтуем мінскай публіцы некаторыя з іх.

Канцэрт пройдзе пры ўдзеле гарадзенскага гурту TLUSTA LUSTA, герояў і пераможцаў фэсту “Басовішча”: хлопцы пакажуць свой «Blin Piersy», новы дыск, а таксама абяцаюць сваім выступам “падвысіць настрой і жыццевую бадзерасць усім прыйшоўшым”.

- Мне прыемна пазнаеміць менскую публіку з такім добрым гуртом, як TLUSTA LUSTA. Упэўнены, наш моцны выступ назаўжды застанецца ў сэрдцах і думках прысутных, - давёў Піт Паўлаў.

26 лістападу ў DAclub (П. Броўкі, 22) а 19.00 – пры падтрымцы агульнанацыянальнай грамацкай кампаніі “Будзьма” канцэрт гурту GARADzKIJA і прэзэнтацыя альбому TLUSTA LUSTA «Blin Piersy».

Кошт квіткоў – 15 – 20 т. рублёў, замова квіткоў па тэлефонах (029) 649 08 88 ды (029) 688 61 74

Апублікавана 19.11.2008 by  Alonka.