Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Народны альбом 2 і 3 сьнежня

Народны альбом 2 і 3 сьнежня

Для нас, удзельнікаў праекту, незалежна ад месца і часу правядзеньня канцэртаў, «Народны альбом»— заўсёды сьвята.

Маем надзею, што 2 і 3 сьнежня 2008 году зробіцца сьвятам гэтаксама для ўсіх тых, хто прыйдзе на наш канцэрт.

Паколькі ў беларускай традыцыі сьвяткаваньні доўжацца не адзін дзень, а два (прыклады — вясельле, Божае Нараджэньне, Новы год і праводзіны ў войска), дык мы таксама намысьлілі зрабіць два дні канцэртаў.

Разам з тым хочацца заўважыць, што з наступнага году ўдзельнікі «Народнага альбому» маюць намеры адысьціся ад завядзёнкі і грацьмуць «Народны альбом» тры дні запар. Або чатыры. Не выключана, што і пяць. (І ўзоры для перайманьня ёсьць — юдэі святкуюць Хануку восем дзён, а мусульмане сьвята Рамазан — ажно 30).

Спадзяемся, што гэтымі сьнежаньскімі канцэртамі мы ўздымем Ваш сьвяточны настрой і распачнем у Вашых сэрцах калядна-навагодні розрух.

Чакаем Вас у нас на «Альбоме»,

З павагай,

Міхал Анемпадыстаў

Штогадовая зімовая сустрэча з праектам "Народны альбом" пройдзе 2 і 3 сьнежня ў Малой залі КЗ «Менск» (вул.Кастрычніцкая, 5). Пачатак у 19.00. Канцэрты праходзяць у рамках кампаніі "Будзьма!"

Даведкі па т.: (029) 254-49-09, (029) 671-58-65

Апублікавана 30.11.2008 by  Андрэй.