Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Прэм'ера песьні - "На дахалеры!"

Прэм'ера песьні - "На дахалеры!"

Прапануем Вашай увазе live-запіс новай песьні N.R.M. «Нас дахалеры!», а таксама тэкст твору, аўтарам якога стаў нязьменны бубнач гурта Алезіс Дземідовіч, каб на наступным канцэрце мы ўжо маглі на ўсю моц сваіх галасавых сьвязак падтрымаць спадароў міністраў і прадэманстраваць, што нас сапраўды дахалеры :)

«Нас дахалеры!»

Горад свабоды яскравы і годны,
Памаранчовы ці васільковы.
З гэтай прычыны, з гэтай нагоды
Мы не баімся кратаў сталёвых.

Бескампрамісна, адразу і раптам
Мы ў чорным сьпісе, і мы ўжо даўно там.
Перапісаць нас ня хопіць паперы —
Нас міліёны, нас дахалеры!

Рэфрэн:
Там-там усе мы!
Нас там дахалеры!
Там-там-там усе мы!
Нас там дахалеры!

Нас не разьвернеш з нашай дарогі,
Мы скажам «не» і «дастаткова».
Возьмем у рукі сьцяг перамогі,
Праўда за намі, з намі свабода.

Апублікавана 14.05.2006 by  Alonka.