Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Канцэрт Гарадзкіх 27-га чэрвеня

Канцэрт Гарадзкіх 27-га чэрвеня

У выніку доўгіх развагаў і шматлікіх праслухоўванняў запісаў прэтэндэнтаў арганізатары “Жывога Гуку ON-line” спыніліся на спісе з шасці камандаў.

27 чэрвеня ў 17.00 у “Дворыку ЦДО” (калі абыйсці Дом афіцэраў справа і падняцца па стромкіх высокіх сходах) пройдзе першы канцэрт “Жывы Гук On Line” у новым фармаце і з бясплатным уваходам. На сцэну выйдуць:

LIP з удзелам Стасі (”По глазам”)

KROK

Hair Peace Salon

Open Space

МУТНАЕВОКА

GARADzKIJA

У сувязі з велізарнай колькасцю заявак і іх музычнай разнапланавасцю стала відавочна, што наступных фэстаў не пазбегнуць, прычым не толькі рокавага кірунку, але і арыентаваных на фолк, гранж, музыку тэатральнай дзеі (як, напрыклад, “Детидетей” або “Разбітае сэрца Пацана”) і нават метал. У будучыні арганізатары плануюць праводзіць такія канцэрты-фэсты раз на месяц.

Арганізатары праекту “Жывы Гук On Line” працягваюць кастынг сярод гуртоў на права ўдзелу ў праекце. Усе заяўкі, дасланыя да 27-га чэрвеня, застаюцца ў агульнай базе гуртоў-прэтэндэнтаў на ўдзел у наступных фэстах. Свае запісы, інфармацыю пра гурт, запрашэнні на рэпетыцыі і ўсё, што можа дапамагчы скласці ўражанне пра творчасць каманды, трэба дасылаць на адрас прэс-службы праекту: [email protected] або паведаміць па тэлефонах: + 375 296 88 61 74 або +375 292 59 96 54.

Каманды, якія прайшлі нястрогі кастынг, будуць уключаныя ў плэй-ліст праекту і абавязкова выступяць на яго сцэне.

Прэсавы сакратар "Жывы Гук On Line" Ганна Трубачова

Апублікавана 18.06.2009 by  Андрэй.