Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Як атрымаць бясплатную візу на дваццатае Басовішча

Як атрымаць бясплатную візу на дваццатае Басовішча

Бясплатную візу на Басовішча сёлета можна атрымаць праз Гарадзенскі кансулят Польшчы з дапамогай мясцовага руху «За Свабоду».

Альгарытм атрыманьня візы:

1. Даслаць на адрас [email protected] сваё Імя і Прозьвішча (лацінкай як у пашпарце), нумар пашпарта з пазнакай тэмы ліста «РУХаем на Басовішча!»

2. Прывезьці пашпарт з 23.06.2009 да 9.07.2009 ад панядзелку да пятніцы з 17.00 да 19.00 па адрасе Гродна, вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканьне Таварыства Беларускай Школы).
Увага! У іншыя дні ды ў іншы час дакумэнты прымацца ня будуць! Прымаюцца толькі сапраўдныя пашпарты, тэрмін дзеяньня якіх не павінен заканчвацца раней чым 19 кастрычніка 2009 года

3. Копію 32 і 33 старонак пашпарта.

4. Адзін фотаздымак на польскую візу (у любым фотаатэлье ведаюць як яго рабіць).

5. Запоўніць на месцы анкету на атрыманьне польскай візы.

6. Набыць страхоўку на час фэстывалю (страхавая фірма будзе працаваць у гэтыя дні таксама ў памяшканьні ТБШ, Будзёнага 48а-44).

7. Дачакацца пашпарту зь візай.

8. Паехаць на Басовішча! :)

Віза будзе аднаразовай і выдаецца на дні фэстывалю. Дваццатае юбілейнае Басовішча пройдзе 17-18 ліпеня, у праграме фэсту сёлета выступы 20 гуртоў.

Па любую дадатковую інфармацыю звяртайцеся на адрас [email protected]

Апублікавана 23.06.2009 by  Андрэй.