Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіАртыкулы › Шашлык ад Лявона

Шашлык ад Лявона

У сёньняшнім нумары «Нашай Нівы» сакрэтам гатаваньня добрага шашлыка падзяліўся Лявон Вольскі.

Нейкіх адмысловых сакрэтаў я ня ведаю, хоць шашлык у мяне заўсёды ўдаецца. Кулінарыя — гэта сапраўднае мастацтва, дзе трэба праяўляць фантазію. Тут вітаецца імправізацыя. Марынад можна нейкі адмысловы ужыць, напрыклад, кетчуп ці маянэз альбо іх спалучэньне. Нехта замочвае мяса ў кефіры, таксама няблага выходзіць. Я ж люблю дадаваць у мяса трошкі цыбулі, вельмі смачна. А самае галоўнае — гатаваць страву зь любоўю да таго, каго зьбіраесься ёй частаваць.

Апублікавана 09.06.2006 by  Slaver.