Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Беларусь спявае караоке: слухай ды пераймай эстафету!

Беларусь спявае караоке: слухай ды пераймай эстафету!

Працягваецца супольны караоке-праект беларускага парталу TUT.BY і аўтара праекту “Белая яблыня грому” Лявона Вольскага. Мы прапанавалі заспяваць пад “мінусоўку” дзве кампазіцыі з альбому – “Пахне чабор” на верш Петруся Броўкі і “Гэй, наперад” на верш Янкі Купалы. А вы – заспавялі з задавальненнем. Спадзяемся на працяг, бо ў такім выпадку мае шанец з’явіцца другая частка альбому “Белая яблыня грому”, народная.

Апублікавана 27.03.2010 by  Андрэй.