Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Імёны Беларусі: топ-12

Імёны Беларусі: топ-12

Шаноўныя сябры!

Сайт “Будзьма разам!” распачаў акцыю “Імёны Беларусі: топ-12″.

Мэта акцыі — выбраць імёны тых асобаў, якія сёння могуць найбольш паспяхова ствараць пазітыўны вобраз Беларусі ў свеце.

Ад 18 сакавіка да 18 красавіка на сайце “Будзьма разам!” штодня будуць з’яўляцца імёны людзей, якія - кожны ў сваёй сферы - праславілі ці праслаўляюць цяпер Беларусь. Напачатку колькі асобаў прапануе рэдакцыя сайту, а далей мы чакаем версіі нашых чытачоў. Свае прапановы дасылайце на адрас [email protected] з пазнакай “Імёны”. 18 красавіка будзе апублікаваны спіс са ста дваццаці асобаў. Потым шляхам галасавання мы складзем Топ-12 Імёнаў Беларусі.

У выніку будзе створаны буклет і CD, якія мы прапануем усім зацікаўленым: экскурсійным агенцтвам, турыстычным фірмам, грамадскім і дзяржаўным арганізацыям, якія папулярызуюць Беларусь за мяжой.

Будзьма выбіраць!

Глядзець імёны.

Апублікавана 27.03.2010 by  Андрэй.