Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Стань героем кліпа праекту "Беларускае караоке"

Стань героем кліпа праекту "Беларускае караоке"

Беларускі партал TUT.BY і аўтар праекту “Белая яблыня грому” Лявон Вольскі, а таксама знакаміты беларускі рэжысёр Анатоль Вечар запрашаюць усіх ахвотных стаць героямі кліпа на песню “Пахне чабор”. Нагадаем, гэтай кампазіцыяй, напісанай на верш Петруся Броўкі, і распачаўся праект “Беларускае караоке TUT”.

Здымкі кліпа пройдуць у чацвер, 8 красавіка ў аўтацэнтры “Атлант-М Баравая” Ford. Да ўдзелу ў іх запрашаюцца ўсе ахвотныя. Прыязджайце а 13.00 і заспявайце “Пахне чабор” разам з Лявонам Вольскім і кампаніяй.

Азнаёміцца з кампазіцыяй, а таксама вывучыць тэкст і патрэніравацца ў спевах можна TUT. Ды не марнуйце час проста так, а запісвайце вашыя трэніроўкі і лепшыя варыянты дасылайце на [email protected]! А засвоіўшы адну кампазіцыю, прыступайце да песні “Гэй, наперад” на верш Янкі Купалы і да песні “Парушыўшы законы прыцягнення” на верш Аркадзя Куляшова.

Такім чынам, сустракаемся пасля 13.00 8 красавіка ў аўтацэнтры Ford на Баравой!

Апублікавана 07.04.2010 by  Андрэй.