Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Паэты й кампазытары (ч.1)

Паэты й кампазытары (ч.1)

9 чэрвеня ў праграме “Кракатук” – факты ўдалага ўзаемадзеяньня паэтаў і кампазытараў між сабою:
- Вольга Чайкоўская й Юры Круглікаў – саўндтрэк да паэтычнае відэаінсталяцыі;
- Віка Трэнас і гурт Rostra з кампазыцыяй “Нехта”;
- Віялета Пачкоўская – дэклямацыя зь віялянчэльлю;
- Лявон Вольскі распавядае пра альбом “Белая яблыня грому” на вершы клясыкаў;
- а таксама Рыгор Барадулін на дыску “Галасы…” – два прачытаньні аднаго твору з розьніцай у 40 год.

(”Радыё Рацыя”, 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99,2 FM – Берасьце, on-line трансьляцыя – racyja.com. Этэр штосераду а 20:05 па менскім часе, паўтор у ноч зь пятніцы на суботу (00:05). Архіў – http://vvsiamashka.podfm.ru/?mode=lents)

Апублікавана 09.06.2010 by  Андрэй.