Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › КДБэшнік зайграў «Тры чарапахі» пры вобшуку

КДБэшнік зайграў «Тры чарапахі» пры вобшуку

Маёр Дзем’яновіч на кватэры маладафронтаўца наладзіў гітару і зайграў беларускую песню.

Гэта адбылося на кватэры Юльяна Місюкевіча. Маладога чалавека забралі на вуліца на плошчы Перамогі тры супрацоўнікі КДБ. Яны паказалі санкцыю пракурора на вобшук кватэры. Вобшук праводзіўся ў межах заведзенай крымінальнай справы па «беспарадках 19 снежня». У выніку ў Місюкевіча забралі два ноўтбукі, зламаны мегафон, візітоўкі, налепкі.

Убачыўшы гітару, маёр Міхаіл Дзем’яновіч наладзіў яе і зайграў «Тры чарапахі» гурту NRM.

Хлопец падкрэслівае ветлівасць супрацоўнікаў КДБ.

nn.by

Апублікавана 22.12.2010 by  Андрэй.