Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › Лявон Вольскі: «Ліхія 90-я вярнуліся»

Лявон Вольскі: «Ліхія 90-я вярнуліся»

Беларускі музакант падзяліўся з ТГ сваімі ўражаньнямі ад падзеяў у краіне: «Не чакаў такой жорсткасьці ад улады. Вярнуліся ліхія 90-я. Я ўзрушаны тым, што білі абсалютна невінаватых людзей, лавілі выпадковых мінакоў. Можна было прагназаваць, што нешта падобнае адбудзецца, але не ў такім жа выглядзе. У апошні час зашмат дэмакратыі разьвялося, пасьля гэтага неабходна было прадэманстраваць, што курс застаецца ранейшым: вякнеш — сядзеш».

Лявон ВольскіНа гэтых прэзыдэнцкіх выбарах Лявон Вольскі ўпершыню пабываў у ролі назіральніка. Як кажа музыка, ён хацеў пабачыць працэс знутры. «Мяне гэта ўратавала ад фрустрацыі, якая прыходзіць кожны раз пасьля выбараў. На ўчастку я пабачыў, што асноўная маса людзей зусім не замбаваная, адчувалася, што яны галасуюць за зьмены. Таму ўсё ня так кепска. Трэба проста зьмяніць выбарчае заканадаўства, каб мы мелі сапраўдныя лічбы галасаваньня». Cам Лявон ня хоча афішаваць за каго аддаў свой голас. «Магу толькі сказаць, што не галасаваў за таго, каго паставілі на першае месца».

Тое, што адбылося ўвечары 19 сьнежня Вольскі ўспрыняў са зьдзіўленьнем. «Не чакаў такой жорсткасьці ад улады. Вярнуліся ліхія 90-я. Я ўзрушаны тым, што білі абсалютна невінаватых людзей, лавілі выпадковых мінакоў. Можна было прагназаваць, што нешта падобнае адбудзецца, але не ў такім жа выглядзе. У апошні час зашмат дэмакратыі разьвялося, пасьля гэтага неабходна было прадэманстраваць, што курс застаецца ранейшым: вякнеш — сядзеш». Але Лявон заклікае не складаць рукі. «Натуральна, што частку людзей спасьцігнула расчараваньне. Трэба рыхтавацца ўжо да чацьвертай хвалі эміграцыі. Але я хачу заклікаць да яднаньня, бо паасобку наўрад ці выжыць. Трэба імкнуцца уплываць на падзеі, каб яны разгортваліся па нашым сцэнары, а не паводле тых, хто гуляе з намі ўжо 16 гадоў».

Акцыя салідарнасьці з затрыманым і асуджанымі з палітычных матываў адбудзецца 21 сьнежня ў 18:00 ля турмы на Акрэсьціна. У ёй возьмуць удзел Тацьцяна Беланогая, Кася Камоцкая, Зьміцер Бартосік, Андрэй Плясанаў ды іншыя беларускія музыкі.

Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў»

Апублікавана 22.12.2010 by  Андрэй.