Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › NRM выступіць на Рок Каранацыі 2010

NRM выступіць на Рок Каранацыі 2010

Цырымонія ўзнагароджаньня лепшых беларускіх музыкаў пройдзе 18 лютага 2011 году ў фармаце гала-канцэрту. Сёлета «Рок-Каранацыя» спраўляе 15-годзьдзе, таму яе арганізатары вырашылі падрыхтаваць асаблівую імпрэзу. У сьпісе гасьцей — галоўныя героі ранейшых цырымоніяў — ад «Сузор’я» да N.R.M. і Rasta.

Рок-Каранацыя 2008Спачатку «Рок-Каранацыю-2010» плянавалася правесьці ў Палацы спорту, але заснавальнік і прадусар цырымоніі Юры Цыбін адмовіўся ад гэтай ідэі — занадта высокі кошт арэнды. Канцэрт пройдзе традыцыйна ў КЗ «Мінск». Ужо вызначаная дата — 18 лютага 2011 году. Вырашана, што ў ім возьмуць удзел героі ранейшых цырымоніяў. Імаверна, што «Рок-Каранацыя-2010» пройдзе ў зьмененым фармаце: замест ўзнагароджаньня герояў году, будзе гала-канцэрт.

Арганізатар «Рок-Каранацыі-2010» Павал Кашырын кажа, з кім з гуртоў ужо дасягнута дамоўленасьць на выступ 18 лютага. Гэта Neuro Dubel, «Крама», N.R.M., «БЕЗ БИЛЕТА», Drum Ecstasy, «Палац», KRIWI, Rasta, «Сузор’е». Дзею мае ўпрыгожыць плястычны тэатар «ІнЖэст» Вячаслава Іназемцава.

SB, «Тузін Гітоў»

Апублікавана 27.12.2010 by  Андрэй.