Незалежны Рэспубліканскі Саюз Моладзі › Навіны › N.R.M. выступіць без Вольскага N.R.M. выступіць без ВольскагаЯк стала вядома «НН», на «Рок-каранацыі» N.R.M. выступіць без Лявона Вольскага. Інфармацыю пацвердзіў гітарыст гурту Піт Паўлаў. Сам Вольскі ад каментару адмовіўся. «Ён узяў «бестэрміновы неаплачваны адпачынак», — так патлумачыў Паўлаў. І дадаў, што будуць «сваімі сіламі» яго замяняць. Маўляў, у камандзе граюць яшчэ тры чалавекі. Разам з тым, музыкі не пакідаюць імавернасці ўдзелу Вольскага ў далейшай працы гурту. «Рок-каранацыя» пройдзе 18 лютага. Прапануем абмяркаваць гэтую навіну. |
© 2005–2009 НРсМ. Рухавік, падтрымка: Slaver. Дызайн Rohač. |