Незалежны Рэспубліканскі Саюз МоладзіНавіны › 9 лістапада ў праграме Кракатук

9 лістапада ў праграме Кракатук

9 лістапада ў праграме “Кракатук” – жывы гук зь вечарыны памяці
гітарыста-авангардыста Яўгена Канавалава:
- “палескі блюз” ад Ірэны Катвіцкай і “луізіянскі блюз Сожскага
разьліву” ад Аляксандра Цыганка;
- былыя удзельнікі ВІА “Альгарытмы” Генадзь Старыкаў і Яўген Адстаўноў;
- дуэты Піт Паўлаў – Алезіс Дземідовіч (NRM), Уладзімер Ткачэнка –
Людзьміла Куц;
- прысьвячэньні ад гуртоў “Князь Мышкін”, Maddy Daddy Band і The Road Dogs;
- творы Яўгена Канавалава й “Альгарытмаў” у інтэрпрэтацыі бардаў
Андрэя Касьценя й Рамана Яраша, а таксама электроншчыка Ўладзя Бубна.

(”Радыё Рацыя”, 98.1 FM – Беласток, Гародня, 99,2 FM – Берасьце,
on-line трансьляцыя – racyja.com. Этэр штосераду а 20:05 па менскім
часе, паўтор у ноч зь пятніцы на суботу (01:05).

Апублікавана 08.11.2011 by  Андрэй.