24 студзеня ў клюбе "Графіці" (зав. Калініна, 16) а 20-й адбудзецца эксклюзіўны электрычны канцэрт нашага ўлюбёнага гурту НРМ!!! Адмыслова для мерапрыемства клюб раcпрацаваў плян памяшканьня, дзякуючы якому зьявіўся хай і невялікі, але ўсёж-такі танцпол. Наперадзе будуць арганізаваныя некалькі столікаў для тых, хто жадае атрымліваць асалоду ад музыкі седзячы. Для тых, хто ідзе скакаць і адрывацца, будуць прапанаваныя мейсцы за маленькімі столікамі бліжэй да дзьвярэй клюбу. Там вы зможаце ня толькі адпачыць і папіць піва ў перапынках, а яшчэ й патанчыць на вольнай плошчы падчас выступу НРМ! Квіткі наперад на сядзячыя мейсцы каштуюць 25 000 р., на сядзяча-стаячыя - 22 000 р. Тэл. 671 58 65. КОЛЬКАСЬЦЬ КВІТКОЎ ВЕЛЬМІ АБМЕЖАВАНАЯ!
А зараз прапанова для ўсіх сяброў ф/к. Учора, 25 сьнежня, НРСМ споўнілася паўгады. Падзея гэтая засталася неадзначанай. Прапаную пайсьці на канцэрт усім скопам і там выпіць за нашае здароўе і прыняць віншаваньні ад міністраў НРМ, тым больш, што 25 студзеня (на наступны дзень пасьля канцэрту) НРСМ стукне роўна 7 месяцаў:) Такім чынам, паведамляйце, хто ідзе ў складзе ф/к і якія квіткі вы жадаеце. Па завядзёнцы, я адразу буду замаўляць на ўсіх.
24.01.2006 "Графіці", электрычны канцэрт!
- Alonka
- Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
- Posts: 1341
- Joined: 16.09.2005 - 15:37
- Location: Менск
- Contact:
24.01.2006 "Графіці", электрычны канцэрт!
And I'm sorry for just being me...
- Predatorre
- Сябар
- Posts: 103
- Joined: 20.09.2005 - 14:32
- Location: Менск
- Contact: