Сустрэча рок-музыкаў з Праляскоўскім

Абмяркаваньне ўсіх беларускіх навінаў і падзеі: палітыка, спорт, забавы, прыватнае жыцьцё і г.д.

Moderators: Мікалай, Alonka

Аксеня
Сябар
Posts: 5
Joined: 29.08.2007 - 11:31
Location: Гомель

Post by Аксеня »

Я люблю, любіла і буду любіць музыку, якую робяць NRM, Крама, НейраДзюбель, Палац!!!
Я шчыра паважала, паважаю і буду паважаць Вольскага, Варашкевіча, Кульлінковіча, Хаменку за іхнюю грамадзянскую пазыцыю.
Яны назаўсёды застануцца для мяне "адным з галоўных арыенціраў". Таксама я лічу, што гэтая сустрэча - асабістая справа музыкаў на яе запрошаных, і што ў іх хопіць свайго розуму, каб адрозніць зерні ад пустазелля.
І яшчэ. У мяне сьвярбяць пазногці, каб падпорціць тварык усім тым "писакам", якія равуць пра нейкае "предательство" ці "здрадніцтва". Усё.
Ах, прадмет маiх ўздыханьняў, дай дабранач ты майму сэрцу… (с) КАМЭЛОТ
User avatar
Raider
Сябар
Posts: 331
Joined: 15.07.2007 - 11:10
Location: Менск
Contact:

Post by Raider »

VOLNY wrote:dafik, правільна! Яшчэ лепей, каб забілі так? Як, напрыклад, Ленана ці - бліжэй - Талькова, . Вось тады сапраўды легенда. А калі жывы як Пол - тады не - аццтой.
Талькоў сапраўды стаў легендай, але хто зараз памятае пра яго?
User avatar
Zap
Сябар
Posts: 535
Joined: 27.09.2005 - 14:01
Location: Менск

Post by Zap »

Уладзмер, а пра што песьня "Паветраны шар"?)
irc.by #nrm
User avatar
krapachino
Сябар
Posts: 116
Joined: 22.11.2005 - 22:58
Location: Менск

Post by krapachino »

Raider wrote: Талькоў сапраўды стаў легендай, але хто зараз памятае пра яго?
Ён стаў легендай для свайго пакалення слухачоў. А я ўвогуле ня ведаю пра што ён там спяваў, мо пару песенек і чуў...
У нас свае куміры, свае легенды.

Аксеня, +1.
Хапае дурняў, патрыёты мля...
Асабліва шкада Куллінковіча, столькі бруду на яго выліваюць.
Можа і дарма Нейра Дзюбель пачаў спяваць "патрыятычныя" песні пра свабоду і т.п. Мне яны больш падабаюцца сваімі старымі альбомамі, без палітыкі.
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

Вы ўхапіліся за эмацыйныя словы, да таго ж вырваныя з кантэксту. Супакойцеся! Ці вы сапраўды можаце ўявіць сабе Вольскага, альбо Кулінковіча, што выйдуць на канцэрт і будуць агітаваць за луку??

Калі з гэтай сустрэчы атрымаецца правесьці пару буйных канцэртаў у КЗ Менск, то каму ад гэтага будзе кепска?
User avatar
VOLNY
Сябар
Posts: 253
Joined: 27.05.2006 - 21:19
Location: Менск

Post by VOLNY »

Уладзмер wrote: Можа і клёва, што іх будуць паказваць па БТ, больш слухачоў і гд, алеж сапраўдные песні, на якіх вось гэтыя маладзёны і прыйшлі да дэмакратыі, ніхто на БТ не пачуе (я пра Гадзюшнік і гд), ну і наогул, не тое ўжо будзе.
З другога боку, раней па БТ і "Паветраны шар" паказвалі, можа таму што ў міністэрстве проста сэнсу песні не зразумелі :).
Ну і калі іх будуць слухаць усе - гэта будзе не сапраўдны андэграўндны рок, а папса.
Памятаю часы, калі НРМ спакойна выступалі ў ДК СУкно (памятаеце шчэ такое), КЗ Мінск, Лядовы Палац. А? Шмат каму зараз гэта падасца казкай, але гэта было. І тады знаходзіліся "разумнікі", што казалі: "Вось, НРМ гаўно стала. Лезуць на канцэрты ўсе, каму не лянота. Вось ранеееей! Калі па 30 чалавек хадзіла - была тэма!"
Што, зноўку пачынаеце? Прабачце, але гэты погляд састарэў гадоў на 20-30
User avatar
VOLNY
Сябар
Posts: 253
Joined: 27.05.2006 - 21:19
Location: Менск

Post by VOLNY »

krapachino wrote: Асабліва шкада Куллінковіча, столькі бруду на яго выліваюць.
Можа і дарма Нейра Дзюбель пачаў спяваць "патрыятычныя" песні пра свабоду і т.п. Мне яны больш падабаюцца сваімі старымі альбомамі, без палітыкі.
Пра жыццё, разумееш. Яны ж не для папулярнасці спяваюць. А пра тое, што турбуе
User avatar
Iкс
Сябар
Posts: 406
Joined: 27.09.2005 - 16:28
Location: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Contact:

Post by Iкс »

Zap, Паветраны шар ніводнага разу не аб каханьні і кветачках)))))

Мдзя. На Кульлінковіча канешне цыстэрну лайна вылілі. Проста ванітуе чытаць усе гэтыя каменты па тут баям і хартыям.
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Image
User avatar
Кастусь Капялюш
Сябар
Posts: 153
Joined: 4.03.2007 - 11:22
Location: Горадня

Post by Кастусь Капялюш »

Што бы ні было, бел рок ўжо ня будзе тым, якім быў.... канешне, будзе больш канцэртаў, больш людзей пачуюць цудоўную музыку і г.д.... але, ведаеце, пасьля адзінага ў маім жыцьці канцэрту N.R.M. я ганарыўся тым што ў мяне ёсьць аўтографы Вольскага і Ко... зараз мне цяжка будзе гэтым ганарыцца...


"Деньгі проешь, а стыд останется" (с) Фаіна Ранеўская
Радуйцеся людзі, як да вайны
Пакуль мы не адны
Пакуль яшчэ ня страчаныя подыхі вясны
Подыхі вясны
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

Якая цудоўная сытуацыя: адразу бачна, каму музыка патрэбная, а каму абы памахаць-пагарланіць…
User avatar
Iкс
Сябар
Posts: 406
Joined: 27.09.2005 - 16:28
Location: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Contact:

Post by Iкс »

Slaver, і пры тым бальшыня незадаволеных як раз такія. Пішуць: "мне музыка НД, НРМ - похер, але я іх, як чалавек, які супраць улады паважаў, а зараз гары яны гарам".
Ну што за дурнота!
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Image
User avatar
VOLNY
Сябар
Posts: 253
Joined: 27.05.2006 - 21:19
Location: Менск

Post by VOLNY »

Кастусь Капялюш wrote:Што бы ні было, бел рок ўжо ня будзе тым, якім быў.... канешне, будзе больш канцэртаў, больш людзей пачуюць цудоўную музыку і г.д.... але, ведаеце, пасьля адзінага ў маім жыцьці канцэрту N.R.M. я ганарыўся тым што ў мяне ёсьць аўтографы Вольскага і Ко... зараз мне цяжка будзе гэтым ганарыцца...


"Деньгі проешь, а стыд останется" (с) Фаіна Ранеўская
Чаго саромецца, Бог ты мой? У Вас граюць выключна пачуцці і ні кроплі рацыяналізму і логікі. Хаця я не ведаю, як бы адрэагаваў на такую падзею год 6 таму
User avatar
VOLNY
Сябар
Posts: 253
Joined: 27.05.2006 - 21:19
Location: Менск

Post by VOLNY »

Iкс wrote:Slaver, і пры тым бальшыня незадаволеных як раз такія. Пішуць: "мне музыка НД, НРМ - похер, але я іх, як чалавек, які супраць улады паважаў, а зараз гары яны гарам".
Ну што за дурнота!
Асабліва ўлічваючы, што ніхто не "за". Але варта пачакаць канферэнцыі. А то многа букффф)
User avatar
dafik
Сябар
Posts: 22
Joined: 5.06.2007 - 01:55

Post by dafik »

Ну мля, об чём реч? Лявон сдался. ПОРА искать новых героев.
Усе правы забаронены
User avatar
macie3k
Скарпіён
Posts: 318
Joined: 21.09.2005 - 14:32
Location: Польшча
Contact:

Post by macie3k »

Ды які ён табе герой быў, калі нават ня можаш яму даверыць, што ён дарослы і ведае, што робіць?
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

dafik, ну і дурачок ты…
User avatar
UC
Сябар
Posts: 3
Joined: 19.10.2006 - 12:11
Location: Менск

Post by UC »

Шкада, што у нашай краіне дагэтуль узнікаюць падобныя пытанні!! Музыка - гэта вольная творчасць і павінна гучаць усюль дзе яе жадаюць чуць, будзе гэта апазіцыйны заклік, ці выступ у КЗ… [/i]
User avatar
Iкс
Сябар
Posts: 406
Joined: 27.09.2005 - 16:28
Location: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Contact:

Post by Iкс »

Меркаваньне самога Вольскага:
http://lvolski.livejournal.com/11632.html
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Image
User avatar
NеўR
Сябар
Posts: 55
Joined: 21.04.2007 - 22:36
Location: БССРыя, саўгас імя Лукашэнкі)))

Post by NеўR »

Як было сказана на прэзэнтацыі "06" "Не ператварайце канцэрт у палітычную акцыю". Музыка і палітыка гэта дзве асобныя з'явы, якія могуць перакрыжоўвацца, а могуць і не.
Я - рок-музыкант старых традыцый. Гэта не прызваньне, гэта - пазыцыя!
Толькi часам
Сябар
Posts: 1
Joined: 24.11.2007 - 02:28

Post by Толькi часам »

Прывiтаньне усiм!

Если позволите хотел бы изложить свой взгляд на это дело….

1. Существует много людей, не поддерживающих нынешнее положение дел в стране. Им нужен духовный лидер, идеал, который бы обозначал дальнейший путь. Поскольку среди политиков такого, пока, не нашлось, а среди рок музыкантов (и не только рок) таких людей достаточно много, то и люди (придерживающиеся определенных взглядов на дальнейшее развитие страны) стали смотреть в их сторону. Можно сказать больше – они стали для них духовными лидерами.
2. Люди эти возможно никогда не питавшие симпатий к року (панк року, фольку и т.д.) стали приверженцами данных музыкальных направлений Тольку в силу того, что песни поют музыканты, выражающие их духовные настроения и являющиеся для них идеалами. (Маленькая ремарка от себя: верить в идеал самозабвенно не есть хорошо, ибо идеал всегда будет разрушен, но…).
3. Существует часть людей, которые стали слушать музыку не из-за того, что она отражала их политические воззрения, просто потому что была качественно сделана (и не всегда с точки зрения техники, а больше, с точки зрения вложенной энергетики, искренности и т.д.).
Исходя из сказанного:
Часть людей указанных в п.1 и 2 стали говорить: всё удаляю – все предатели. Их можно понять – разрушен их идеал. Где найти новый? Музыканты, по-моему, этого не поняли.
Люди из п 3.сказали мы с вами и нам на всё наплевать.

От себя.
Я начал слушать N.R.M. не из-за какой-то подоплёки в их песнях (юный был совсем тогда, не понимал в этом ещё), но когда повзрослел (в смысле духовно, политически и т.д.), то смысл, скрытый в их песнях стал весомым плюсом в пользу их творчества. После, только поэтому стал слушать Дюбелей. Искал у них срытый смысл (касательно полит. ситуации нашей) где-то нашел, где-то нет. Бросил эту затею – музыка стала нравиться сама по себе. К Краме пришел тоже так. А теперь слушаю их ВСЕХ. И Вы знаете ВСТАВЛЯЕТЬ.

Не понял я фразы Куллинковича по поводу флагов (зеленых и красных). Мне кажется у музыканта, как и у каждого гражданина должна быть твердая позиция. Раз уж занялся делом таким, сворачивать нельзя. Стал лидером для молодежи, нужно нести это бремя. «Мы в ответе за тех кого приручили». Осознавать это нужно. Вроде люди взрослые.
Насколько я понял творчество превыше всего для всех. Ну что ж тогда не стоит сетовать на уменьшившееся количество фанатов.
Да, можно петь как J-Mors не под каким флагом, но (как сказал Михалок) будет ли это ТОТ рок.
А по поводу такой реакции фанатов, музыкантам хотелось бы сказать. Люди не понимают, КАК их духовные лидеры могли пойти на переговоры такой лживой стороной, которая сажает людей в тюрьмы, убивает их, издевается над ними и в ТО же время петь вместе сними против неё. Ну, что ж, разрушение идеалов на лицо.
Да если бы они так хотели помочь вам с концертами, они бы сделали это негласно.
Мне кажется, стоит признать, что эти «адекватные» люди просто Вас использовали. И признать простите, мы попались.

P.S. Выбачайте, что па-расейску написау. И за памылки таксама. Поток сознания….)
Post Reply