Караткевіч/Тодар Беларуская песня (Дзе мой край?)

Абмяркаваньне ўсіх беларускіх навінаў і падзеі: палітыка, спорт, забавы, прыватнае жыцьцё і г.д.

Moderators: Мікалай, Alonka

Post Reply
User avatar
VOLNY
Сябар
Posts: 253
Joined: 27.05.2006 - 21:19
Location: Менск

Караткевіч/Тодар Беларуская песня (Дзе мой край?)

Post by VOLNY »

Code: Select all

Беларуская песня 
Дзе мой край? 
словы: Уладзімір Караткевіч 
музыка: Зміцер Вайцюшкевіч (Тодар) 

Em 
Дзе мой край? 
          G      D       C 
Там, дзе вечную песьню пяе Белавежа, 
         Em        D                 C 
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў, 
         Am(5)                E(7)             Am(5) riff 
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы 
     C(3)           Hm(2)              Em 
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро. 

*аналягічна папярэдняму:* 
Ты ляжыш 
Там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца, 
Дзе Сафія плыве над Дзьвіною, нібы карабель... 
Там, дзе сэрца маё зь першым крокам, як молат, заб'ецца, 
Калі б нават сьляпым і глухім я прыйшоў да цябе. 

Пройгрыш: 
Em(7) D(5) C(3) Gm/G(3) Am(5) Hm(7) x2 
*Пераход  Gm/G даволі хуткі, у запісе яго можаце і не пачуць. граецца на барэ, боем. Далей таксама працягваецца грацца боем да апошніх дзвюх куплетаў.* 

Em(7) 
Што сьляпым? 
      Am#(6)    F(8)   D#(6) 
Нават мёртвым успомню высокія зоры, 
     Gm(3)   F(8)              D#(6) 
Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў, 
     Cm(8)               G(10)             Cm(8) 
Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах, 
   D#(6)         Dm(5)              Gm(3) 
І бары-акіяны, і неба - разьлівы ільноў. 

Gm(3) 
Дзе мой край? 
*аналягічна папярэдняму:* 
Там, дзе людзі ніколі ня будуць рабамі, 
Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме, 
Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі, 
А мужчыны, як скалы, - ударыш, і зломіцца меч. 

Em(7) 
*А зараз: тыя ж акорды, што і з пачатку, але боем, на барэ:* 
Em(7) 
Дзе мой край? 
         G(10)    D(10)   C(8 ) 
Там, дзе мудрыя продкі ў хвоях паснулі, 
    Em(7)       D(10)            C(8 ) 
Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары, 
      Am(5)              E(7)           Am(5) 
А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі, 
      C(8 )              Hm(7)           Em(7) 
Як жніўё з павуціньнем і добрае сонца ўгары.

*аналягічна папярэдняму:*
Там зьвіняць 
Неўміручыя песьні на поўныя грудзі, 
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок. 
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем, 
Калі сонца зь зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок. 

Пройгрыш:
Em(7) D(5) C(3) Gm/G(3) Am(5) Hm(7)

*Далей граецца, як решыя два куплеты: на першых ладах і пераборам:*

Ты - наш край. 
Ты - чырвоная груша над дзедаўскім домам, 
Лістападаўскіх зьнічак густых фасфарычная раць, 
Ты - наш сьцяг, што нікому, нікому на сьвеце, нікому 
Не дамо абсьмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць. 

Мы клянёмся табе 
Баразной сваёй першай на полі 
І апошняй ральлёй, на якую ўпадзём у журбе. 
Мы клянёмся табе, што ніколі, 
Ніколі, 
Ніколі, 
Так, 
Ніколі ня кінем, 
Ня кінем, 
Ня кінем цябе. 


riff у куплетах з пераборам наступны: 
E---7---5-----------
H------------5------
G----------------5--
Заўвага: 
У дужках пазначаны нумар ладу, на якім граецца акорд. Калі нумар не стаіць, то акорд граецца па адкрытых струнах (на першых ладах).
пазначаны спосаб заціскання акордаў можа крыху розніцца з аўтарскім.
Last edited by VOLNY on 1.09.2006 - 16:38, edited 5 times in total.
User avatar
macie3k
Скарпіён
Posts: 318
Joined: 21.09.2005 - 14:32
Location: Польшча
Contact:

Post by macie3k »

Volny, устаўляй калі ласка тэксты з акордамі ў тэґ [code] а акорд падавай над гэтым словам, дзе мае загучаць (так як я тут рабіў). лепш выглядае й лягчэй зграць песьню.
User avatar
VOLNY
Сябар
Posts: 253
Joined: 27.05.2006 - 21:19
Location: Менск

Post by VOLNY »

Я так і рабіў. Яшчэ раз, што куды ўстаўляць?
User avatar
VOLNY
Сябар
Posts: 253
Joined: 27.05.2006 - 21:19
Location: Менск

Post by VOLNY »

Нешта яно паехала
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

Тэму я, ўсё ж, перасуну, бо песьня не НРМаўская!
User avatar
VOLNY
Сябар
Posts: 253
Joined: 27.05.2006 - 21:19
Location: Менск

Post by VOLNY »

Добра, але
1) Як нармальна паставіць акорды над тэкстам
2) Варта выдаліць дадзены флуд, як усё будзе выпраўлена
3) Хто зацаніў ўжо?
User avatar
macie3k
Скарпіён
Posts: 318
Joined: 21.09.2005 - 14:32
Location: Польшча
Contact:

Post by macie3k »

1) акорды да тэксту ставяй у notepadzie ці wordzie - але! шрыфтам Courier New або іншым monospaced - потым скапіюй тут, устав у тэґі [code] і дадай. і ўсё :)
User avatar
VOLNY
Сябар
Posts: 253
Joined: 27.05.2006 - 21:19
Location: Менск

Post by VOLNY »

Ўсё. Дзякуй. Прашу выдаліць папярэднія пасты акрамя апошняга
User avatar
VOLNY
Сябар
Posts: 253
Joined: 27.05.2006 - 21:19
Location: Менск

Post by VOLNY »

Эх, такую песню так ніхто і не развучыў акрамя мяне!))
Post Reply