Музычная Партызантка
Музычная Партызантка
Фільм пра які нагадана ў навіне НЯ ЁСЬЦЬ пра NRM. Гэта стужка пра сытуацыю беларускіх рок-музыкаў, дзе асноўнае - параўнаньне стаўленьня Лявона (дарослага, сталага) і Сьветы (маладой, бунтаўнічай). Здымалі яе пад-час туру Тарпача, Сьцяны, Фліта і Siddharthy. Вядома - песьні NRM павінны зьявіцца ў фільме (NRM - гэта брэнд), але іх колькасьць надта вялікая, што размывае сэнс фільму.