Змаганьне "Сьвятой Троіцы"

Абмяркаваньне ўсіх беларускіх навінаў і падзеі: палітыка, спорт, забавы, прыватнае жыцьцё і г.д.

Moderators: Мікалай, Alonka

Які альбом, на вашую думку, лепшы ў гэтым годзе?

N.R.M., "Нуль Шэсьць"
12
43%
Крама, "Усё жыцьцё - дзіўны сон"
5
18%
Neuro dubel, "Stasi" ("Штазі")
8
29%
Ні адзін не спадабаўся
3
11%
 
Total votes: 28

User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Змаганьне "Сьвятой Троіцы"

Post by Marnatrauny »

Калі чалавек кажа аб "вяршках" беларускае музыкі, ён звычайна згадвае "Сьвятую Троіцу" - N.R.M. , Крама, Neuro Dubel. Так павялося, і не паспрачаесься. Я б у гэты сьпіс дадаў бы й Уліс, і Новае Неба, але ж тыя вылятаюць з актыўнае барацьбы - даўно ад іх не чутно новага.
А вось ад вышэй згаданых трох у гэтым годзе мы пачулі новыя альбомы. Шмат спрэчак было, і шмат радасьці. І нават прэзэнтацыі былі, хаця з ND пазьдзекваліся. Але ж альбомы прыйшлі.

N.R.M. выдаў самы спрэчны свой альбом "Нуль Шэсьць". Камусьці ён падаўся шэдэўрам, камусьці, паводле апытаньня Тузіна Гітоў, "хрусьць!" (і папалам...). Я б абмежаваўся "далёка ня горшы" (а горшага альбому НРМ выдаць не пасьпелі яшчэ:)). У прынцыпе, з альбому зышлі гіты "Гадзючнік" і "Менск-Мінск". Ёсьць і "пэрспэктыўныя" песьні. Але, як кажуць альбанцы, "БОЯН" - гэта ўсё ад НРМ чулі й чакалі новага. Тым болей пасьля шэдэўральнага ДК

Крама. Якасьнейшы на маю думку альбом "Усё жыцьцё - дзіўны сон". Адзіная мая прэтэньзія да яго - МАЛА! 10 трэкаў ды адзін бонус праляцелі як за хвіліну. Беларускі блюз запальвае. Але ж альбом выклікаў слабаваты рэзананс - хіба з-за таго, што блюз - даволі вузкі жанр, а мэталюгі, рокеры й панкі да яго ставяцца звычайна роўна - ні за, ні супраць.

І зусім нядаўна ў продажы зьявіўся альбом Дзюбэлей "Штазі". Вось тут мала чаго можна покуль сказаць. Альбом выйшаў спрэчны: дзьвюмоўны, сур'ёзна-жартаўлівы, з зусім новым для Беларусі стылем, зьлізаным з Рамштайну. Хаця я не вялікі прыхільнік Дзюбэлей, альбом прызнаю за якасны. Спадабаўся. Але ж нейкі ён нявызначыны - няма агульнае ідэі, апасьля найсур'ёзьнейшае песьні на белмове можа трапіцца шчырая папса па-расейску. Гучаньне якаснае, але ж не Дзюбэлеўскае. Ну й гэтак далей - не хапае чагосьці для поўнага кайфу. Дарэчы, прыклад - даальбомная й альбомная вэрсіі песьні "Край". Амаль аднолькавыя, але ж другая здае першай па гучаньні.

А хто ж тут перамог? Хто ў гэтым годзе Кароль (ня ў сэньсе рок-кароны, а ў сэньсе якасьці альбому)? Прапаную выказаць свае думкі й уражаньні, а таксама прагаласаваць за адзін з альбомаў.

Паехалі! :)
Attachments
Крама, "Усё жыцьцё — дзіўны сон"
Крама, "Усё жыцьцё — дзіўны сон"
Neuro dubel, "Stasi" ("Штазі")
Neuro dubel, "Stasi" ("Штазі")
N.R.M., "Нуль Шэсьць"
N.R.M., "Нуль Шэсьць"
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
vital_lama
Сябар
Posts: 23
Joined: 18.05.2007 - 17:08
Location: Менск

Post by vital_lama »

Прагаласаваў за Нейра Дзюбель, бо:
- "06" чакаў вельмі доўга, бо песьні сарпаўды класныя, але чагосьці ўсё роўна не стае =( ;
- Крама як заўжды на высокім узроўні, але ў старых песьнях было больш драйву);
А вось "Штазі" здівілі адразу ж - раней мужыкі так не гралі, адчуваецца рост нейкі, ці што. "Край" спадабалася, пра дзедушку мароза, а сапраўдны хіт "Чорные глаза" адкрыўся для мяне нанава. :D
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Post by Marnatrauny »

vital_lama, з аргумэнтамі згодны, хіба што не наконт Краю - у альбоме заглушаны вакал, задужа рыпіць гітара, рытм нейкі не такі... Карацей, пад даальбомнай вэрсіяй я меў на ўвазе гэта: http://music.fromby.net/mp3/neuro_dubel_kraj.mp3 . Мне падаецца лепей.
Ну а сам я галасаваў за Краму. Па такім прынцыпе, па якім я абіраў песьні ў плэер.
На плэеры 2Гб, месца трэба эканоміць. Таму ёсьць два аддзяленьні: тыя песьні, што стабільна на плэеры, й тыя, што там часова, пад пытаньнем. З новага альбому Крамы іх у першае катэгорыі апынулася болей... Хаця, як казаў пан Вольскі, "Гэта зусім не распуста, гэта розьніца ў густах" :)
Што дакладна, дык то, што НРМ пакуль адстае. Таму што народ хацеў выбуху, які б зацьміў ДК, а атрымаў звычайны якасны альбом.
З.Ы. vital_lama, клясная аватарка :) :) :)
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
Zap
Сябар
Posts: 535
Joined: 27.09.2005 - 14:01
Location: Менск

Post by Zap »

Усё фігня)
Па вернасьці традыцыям пэўна лідэр Крама. А астатняе.. самадзейнасьць нейкая, хоць і прыкольная мейсцамі.
А увогуле ў кантэксьце накірунку форуму вынікі цікавыя)
irc.by #nrm
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

alex_aerson wrote:Таму што народ хацеў выбуху, які б зацьміў ДК, а атрымаў звычайны якасны альбом.
Выбухам былі "Тры чарапахі", пасьля якога выйшаў звычайны якасны альбом "ДК" :lol: . Тут не ў НРМ справа, а ў тым, як хто гурт успрымае. Карацей, па-першае, прагаласавала менавіта за іх, бо альбом Крамы ўвогуле ніякіх эмоцыяў ня выклікаў, а прыхільніцай творчасьці НД ніколі не была. Па-другое, пераношу тэму, бо гэты разьдзел форуму прысьвечаны выключна НРМ.
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Post by Marnatrauny »

Хоць хтосьці заступіўся за НРМ і паставіў мяне (дакладней маю тэму) на месца, бо калі задумваў тэму, думаў пісаць пра НРМ на фоне НД і Крамы, а атрымалася раўнапраўе :)

А наконт таго, што выбухам былі "Чарапахі", згодны, але, на маю думку, ДК быў яшчэ болей якасны й усталяваў гэткі эталён. Ну й вядома, ад 5 год працы людзі чакалі чагосці яшчэ большага за той эталён, чарговага выбуху.

А вось тое, што Крама ня выклікала ніякіх эмоцыяў, то дзіўна. Хутчэй Алёнка проста раўнадушная да стылю Крамы наогул. Так? :shock:

(блін, калісь ледзь не пасварыўся са сваёй дзяўчынай з-за таго, што ёй Крама не падабалася, ну ды абыйшлося :) )

...Хаця можа альбом "Усё жыцьцё" й здае па эфекце thebest'у "Будзь разам з намі"...
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

alex_aerson, я ў свой час прыйшла да НРМ як раз цераз творчасьцю Краму, таму пра нелюбоў да іх стылю казаць не выпадае. Але калі браць альбом НРМ пасьля пяцігадовага перапынку і альбом Крамы таксама празь пяць год - гэта непараўнальна! У НРМ палова песень гітовых, у Крамы акрамя "Арла" я нічога не запомніла.
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Zap
Сябар
Posts: 535
Joined: 27.09.2005 - 14:01
Location: Менск

Post by Zap »

Хыхы, пачытайце статыстыку Тузіну за лістапад: НД наперадзе краіны ўсёй)
Так, альбом канешне файны, і я прагаласаваў тут за яго, але без паловы трэкаў ён бы быў куды лепш)
irc.by #nrm
User avatar
krapachino
Сябар
Posts: 116
Joined: 22.11.2005 - 22:58
Location: Менск

Post by krapachino »

Я за Нейра Дзюбель.
НРМ я паслухаў мо першыя тры тыдні і больш не хочацца. Песьню "свабоды глыток" больш за 2 разы паслухаць неасіліў і назаўжды выкінуў яе з плэйліста. Зараз яшчэ калі-некалі ўрубаю "Мама,тата..." і "Сталінград".
КРАМА асабліва нічым не ўразіла, ранейшыя альбомы сапраўды былі больш драйвовымі, але дзякуй і за гэта.
НЕЙРА ДЗЮБЕЛЬ - лепшы рок-гурт Беларусі :) У альбоме спадабалася ўсё, нават тое што 2х-моўны, і песні па стылістыцы не спалучаюцца адна з адной, усё роўна кожная з іх вартая быць на дыску. Асабліва ўразілі "Трываю","Край","Пить","Можно жить"
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

krapachino wrote: НЕЙРА ДЗЮБЕЛЬ - лепшы рок-гурт Беларусі
Калі не ўлічваць, што Кулінковіч элементарна ня ўмее сьпяваць...

PS: у апошніх ягоных песьнях (і, асабліва, на апошніх канцэртах) у яго зашмат мата. Канешне, такі вобраз... Але, пэўную плянку прыстойнасьці трэба трымаць.
User avatar
Iкс
Сябар
Posts: 406
Joined: 27.09.2005 - 16:28
Location: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Contact:

Post by Iкс »

Я доўга выбіраў паміж НД і НРМ... Усё ж такі НД. Хаця
(далей капірую з свайго ЖЖ, бо ўпадлу паўтараць) :
"Расейскамоўныя песьні атрымаліся крыху не ў тэму (справа не ў мове, вершыкі таксама па-расейску, але заслугоўваюць найлепшай адзнакі!), ня ведаю, можа трэба было асобным сынглам іх выдаваць ці бонус-трэкамі ў канцы альбому. Напрыклад сумесь з Лучшая Девушка, Свабода, Можно жить гучыць неяк не натуральна. Асабіста я расейскамоўныя трэкі (паўтараю: справа не ў мове) паставіў у плэйлісце пасьля усіх.
Аб кліпе на Край не магу нічога дрэннага сказаць, хоць ён і не ў Дзюбелеўскім стыле. Гузік мне больш па душы :)

Па НРМ амаль згодны з krapachino. Тыя ж Свабоды глыток, бчб лодка паслухаў пару разоў і усё. А астатняе вельмі нават каціць :)
Мама, тата... Мінск-Менск, Не пытай, Сталінград - хіты, што тут сказаць.

Крамаўскі альбом дрэнным не назавеш, але крыху на сон цягне. Нічога ад крамы 90-х не засталося, на вялікі жаль :(
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Image
User avatar
Ganna
Сябар
Posts: 24
Joined: 15.12.2007 - 21:37
Location: вандроўніца

Post by Ganna »

NRM i kropka.Uvogule n'e l'ubl'u N.D. za takuju kol'kas't' bridkih slovau.Pa-durnomu guchal'i ruskamounija p'es'n'i,prabachze,bol'sh dakladnaha slova ne znajsti
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Iкс wrote:Па НРМ амаль згодны з krapachino. Тыя ж Свабоды глыток, бчб лодка паслухаў пару разоў і усё. А астатняе вельмі нават каціць :)
Мама, тата... Мінск-Менск, Не пытай, Сталінград - хіты, што тут сказаць.
Бачыце, як па-рознаму ўспрымаецца альбом? Мне як раз больш падабаецца "Тое, што ёсьць паміж намі" ці тая ж "Лодка". Менавіта іх я бы залічыла ў хіты.

Дарэчы, падумалася мне тут: а дзе альбом Крамбамбулі?!
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Zap
Сябар
Posts: 535
Joined: 27.09.2005 - 14:01
Location: Менск

Post by Zap »

Што наконт Крамбамбулі, скажу сваё імха: альбом шэры й нецікавы) Адзін "Край гарачых добрых сонцаў" варты ўсяго гэтага альбому. Ну, мо "Безь цябе" шчэ можна паслухацб, а так - не аб чым. Ну, яго пэўна й пісалі менавіта пад сьвяты, бязь сьвятаў ён вартасьці ня мае)
irc.by #nrm
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Post by Marnatrauny »

Alonka, я пісаў тэму пра "Сьвятую Троіцу", якая мае найбольш ярых прыхільнікаў. Крамбамбуля - асаблівы праэкт, супольны і [эх, абмацюгаюць мяне Касьцюшка з Запам] амаль усенародны. Дарэчы, учора зьявілася якраз думка сказаць, што "фсех парвала Крамбамбуля" :)
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
Iкс
Сябар
Posts: 406
Joined: 27.09.2005 - 16:28
Location: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Contact:

Post by Iкс »

Alonka, а мне ўвогуле Крамба не каціць апошнім часам. Перыядычна слухаю толькі "Тав Маўзер" і "Каляды", астатняе абрыдла вельмі хутка. Слухаць новы альбом ні разу не цягне
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Image
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

alex_aerson, я ня мела на ўвазе, што Крамбамбуля ўсіх парвала, проста ты напісаў, што размова ідзе пра альбомы, выдадзеныя ў гэтым годзе. Я бы ўсё роўна за НРМ галасавала ;) .
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Marnatrauny
Сябар
Posts: 279
Joined: 27.08.2006 - 18:16
Location: Менск, Рэспубліка НРМ
Contact:

Post by Marnatrauny »

Крамбамбуля выдала напраўду нядрэнны альбом. З гэтым цяжка спрачацца. Адна-дзьве песьні мелі спадабацца кожнаму, а ў гэтым і ёсьць, на маю думку, мэта праэкту - прапаганда гэтых песень, іх "запамінаньне"; бо Крамбамбуля - поп-праэкт. Толькі не зусім звычайны - некамэрцыйны. Ён мае папулярызаваць беларускую мову праз поп-музыку, і гэта атрымліваецца!

Ну, гэта офтоп. Проста напраўду мне прыйшла зранку думка напісаць, што самы бясспрэчна якасны альбом быў менавіта ў Крамбамбулі, бо да астатніх ёсьць прэтэньзіі, а тутака якраз Алёнка аб іх узгадала. :)
На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

Post by Kascjuszka »

А я для сябе нядаўна адкрыў L.A. Guns ды Little Angels. Думаў, што ўжо усё класную музыку пераслухаў, але ж не..
А хто з клюба зьбіраецца на фольк-фэст?
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

alex_aerson wrote:Крамбамбуля - поп-праэкт. Толькі не зусім звычайны - некамэрцыйны.
:shock: :shock: :shock: Што ў такім выпадку называецца камэрцыйным праектам?!
alex_aerson wrote:Самы бясспрэчна якасны альбом быў менавіта ў Крамбамбулі.
Па запісу - так, па зьместу - далёка не.
And I'm sorry for just being me...
Post Reply