06.04.2008. Полацак. «Ноч Ваўкалака»

Афіша музычных канцэртаў і іншых цікавых імпрэзаў. Перад стварэньнем тэмы, ўважліва прачытайце правілы разьдзелу!
Post Reply
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

06.04.2008. Полацак. «Ноч Ваўкалака»

Post by Андрэй »

У Полацку распачалася падрыхтоўка да «Ночы Ваўкалака» – фэсту-конкурсу для маладых беларускамоўных гуртоў. Арганізатарам імпрэзы выступаюць гурты Indra і мясцовая паэтка і настаўніца беларускай мовы Лера Сом: «Мы хочам даць шанец рэалізавацца менавіта беларускамоўным гуртам, таму праводзім гэты фэст». На Полаччыне дагэтуль праводзіўся іншы фэстываль – «Рок-Кола», аднак арганізатарка кажа: «Гэты фэстываль мяне адначасова і прывабліваў, і адпіхваў. Мая мэта – разьвіцьцё беларускай культуры. І я не магу прыняць беларускую культуру на расейскай мове – для мяне гэта поўны нонсэнс».

Полацак. Сафія«Ноч Ваўкалака» пройдзе ўжо ў другі раз. «Летась гэта выглядала ня так маштабна, мы проста паглядзелі, ці зможам зрабіць такую імпрэзу, а цяпер мы абвяшчаем сур'ёзны конкурс з аўтарытэтным журы і неблагім прызам - студыйны запіс песьні», - апавядае Лера Сом.

«Ноч Ваўкалака» пройдзе ў полацкім гарадзкім доме культуры 6 красавіка. Акрамя выступу канкурсантаў плянуецца прыезд знаных гасьцей. Заявы арганізатары конкурсу пачалі ўжо прымаць.

Для таго, каб мець магчымасьць паўдзельнічаць у конкурсе, трэба да 30 сакавіка падаць заяўку з наступнымі зьвесткамі:
- назва гурта;
- склад гурта;
- гісторыя гурта;
- дэманстрацыйны запіс у фармаце МР3 якасьцю ня менш за 128 кб/с + тэксты песень;
- кантактны тэлефон.
Заяўкі падаюцца на e-mail [email protected]
Кантактныя тэлефоны: 510-91-06 (Лера), 964-87-34 (Марына)
User avatar
Kascjuszka
Сябар
Posts: 629
Joined: 6.11.2005 - 16:32
Location: Belarus, Mensk

Post by Kascjuszka »

херня я думаю
Post Reply