падтрымаема ўдзел N.R.M. ў SZiGET 2008!!!

Абмяркаваньне ўсіх беларускіх навінаў і падзеі: палітыка, спорт, забавы, прыватнае жыцьцё і г.д.

Moderators: Мікалай, Alonka

User avatar
VOLNY
Сябар
Posts: 253
Joined: 27.05.2006 - 21:19
Location: Менск

падтрымаема ўдзел N.R.M. ў SZiGET 2008!!!

Post by VOLNY »

Лічу, што кожны ўдзельнік фан-клюбу абавязаны падтрымаць ўдзел N.R.M. ў SZiGET 2008. Для гэтага трэба:
1) перайсці па адрасе:
http://www.sziget.hu/festival_english/info/wishlist
2) Напісаць NRM (Minsk, Belarus) першым пунктам (+9 гуртоў на ваш густ)
3) Пазначыць афіцыйную старонку гурта
http://nrsm.org/
4) Пазначыць свой майл
5) Пацвердзіць свой выбар адказам на ліст, які прыдзе да вас на скрыню

Краіна вас не забудзе 8)
Last edited by VOLNY on 10.04.2008 - 22:18, edited 1 time in total.
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Ну-ну... Думаю, сярод галасоў за RHCP, Muse і г.д. беларускія галасы неяк згубяцца :lol:
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Chrip
Сябар
Posts: 2
Joined: 8.04.2008 - 21:58
Location: Miory

Post by Chrip »

Там колькі хочаш разоў можна галасаваць?
Go home!
User avatar
VOLNY
Сябар
Posts: 253
Joined: 27.05.2006 - 21:19
Location: Менск

Post by VOLNY »

Alonka, думаць не трэба)) трэба галасаваць)
Chrip, а хз...
User avatar
Predatorre
Сябар
Posts: 103
Joined: 20.09.2005 - 14:32
Location: Менск
Contact:

Post by Predatorre »

паспрабаваў зайсьці на http://www.nrm.by.com/. Касьпер выдаў:

Антивирус Касперского 6.0

The requested URL http://www.nrm.by.com/ is infected with Trojan-Downloader.HTML.Agent.ew virus

гыгы) таму лепш гэту адрэсу не пакідаць, а то сорамна за "легенду беларускага року" ;)
НАХфіг подпісы!
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

Пакідайце адрас http://nrsm.org
User avatar
Iкс
Сябар
Posts: 406
Joined: 27.09.2005 - 16:28
Location: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Contact:

Post by Iкс »

прагаласаваў. мне ня цяжка :)
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Image
User avatar
Ultrabelarus
Сябар
Posts: 280
Joined: 24.07.2006 - 16:01
Location: г.Менск

Post by Ultrabelarus »

А там нельга паглядзець анлайн вынікі галасавання?
Нас мiльёны, нас дахалеры!
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Predatorre wrote:паспрабаваў зайсьці на http://www.nrm.by.com/. Касьпер выдаў:

Антивирус Касперского 6.0

The requested URL http://www.nrm.by.com/ is infected with Trojan-Downloader.HTML.Agent.ew virus

гыгы) таму лепш гэту адрэсу не пакідаць, а то сорамна за "легенду беларускага року" ;)
А побач з музыкамі сусьветнага ўзроўню за легенду беларускага рока сорамна ня будзе? :lol: :lol: :lol:
And I'm sorry for just being me...
User avatar
Iкс
Сябар
Posts: 406
Joined: 27.09.2005 - 16:28
Location: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Contact:

Post by Iкс »

Alonka, не :)
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Image
User avatar
Predatorre
Сябар
Posts: 103
Joined: 20.09.2005 - 14:32
Location: Менск
Contact:

Post by Predatorre »

Alonka wrote:А побач з музыкамі сусьветнага ўзроўню за легенду беларускага рока сорамна ня будзе? :lol: :lol: :lol:
Ну тут крыху іншая, на мой погляд, справа, калі гурт прадстаўляе сябе на сцэне (як ніяк у N.R.M. часам грае даволі няблага на канцэртах) і, калі прадстаўляе сябе ў сьвеце інфармацыйных тэхналёгій. таму магчыма, што будзе ня вельмі сорамна :)
НАХфіг подпісы!
Vyklicznik
Сябар
Posts: 26
Joined: 30.09.2007 - 23:01
Location: Navapolacak-Mensk

Post by Vyklicznik »

"А побач з музыкамі сусьветнага ўзроўню за легенду беларускага рока сорамна ня будзе?" - і гэта кажа Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю О_О - чалавек адказны як-ніяк=)=)=)
Невядома, што лепей, што горай - кепска летаць ці добра ўпасьці..
User avatar
VOLNY
Сябар
Posts: 253
Joined: 27.05.2006 - 21:19
Location: Менск

Post by VOLNY »

Alonka, узгадваючы мінулы канцэрт 19.03, адкажу "не", не будзе сорамна. (ды й не паеду я туды ў любым выпадку ;) ). Ды нават калі патрапяць, я думаю, дупу спадары міністры сабе парвуць, каб выглядала ўсё ціп-топ.
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Vyklicznik wrote:"А побач з музыкамі сусьветнага ўзроўню за легенду беларускага рока сорамна ня будзе?" - і гэта кажа Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю О_О - чалавек адказны як-ніяк=)=)=)
Так, вогнішча інквізыцыі па мне даўно плача...
Alonka, узгадваючы мінулы канцэрт 19.03, адкажу "не", не будзе сорамна. (ды й не паеду я туды ў любым выпадку ). Ды нават калі патрапяць, я думаю, дупу спадары міністры сабе парвуць, каб выглядала ўсё ціп-топ.
А я вось узгадваю канцэрты RHCP, Green Day, Muse... і робіцца вельмі стромна :lol: .
Last edited by Alonka on 10.04.2008 - 20:15, edited 1 time in total.
And I'm sorry for just being me...
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

Alonka wrote: А я вось узгадваў канцэрты RHCP, Green Day, Muse... і робіцца вельмі стромна :lol: .
Калі вы аддзеліце ўласна творчасьць ад прамоцыі, якую робяць заходнім гуртам буйныя лэйблы (рэкляма, кліпы, інтэрвью, публікацыі ў газэтах і часопісах і г.д.), то НРМ і ня вельмі саступае монстрам...

Проста, у сучасным шоўбізе істотна ня музыка, а піар вакол яе.

PS: часта даводзіцца ездзіць па розным дзяржпрадпрыемствам. Калі гаворка заходзіць пра музыку, я люблю паздзеквацца з савецкіх жанчынак. Вось, які самы папулярны сьпявак, напрыклад? Натуральна,
Філіп Кіркораў. Добра. А, назавіце назву хацяб аднаго ягонага альбому (ці ёсць яны ў яго увогуле?), ці трох-чатырох песень? За пяць гадоў, ніводная не адказала на гэтыя пытаньні. Вось вам і сьпявак...
Людзей цікаціць: ці спаў ён з Пугачовай, якога колеру ў яго майткі і колькі каштуюць чаравікі, а не творчасьць.

Нешта падобнае і з заходнімі гуртамі.

Уласны прыклад: у мяне няма ніводнага дыску RHCP (я так разумею, пад гэтым скаротам хаваецца Red Hot Chilly Peppers), я ня ведаю назваў іхных песень, за выняткам Californication... Ніколі сьвядома не імкнуўся іх слухаць. Мабыць чуў колькі разоў па радыё, але не ведаў што гэта яны.

Дык вось, заўважце, не слухаўшы гэтую музыку, я ведаю, што такая группа існуе, і, што яны крутыя. калі б у Менску быў іхны канцэрт -- я схадзіў бы.

Такім чынам, творчасьць другасна, а рэкляма (PR), стаіць на першым месцы.
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Андрэй wrote:

Я пра іншыя рэчы. Менавіта пра творчасьць. Вось ты кажаш, што акрамя адной песьні ў RHCP нічога ня ведаеш. Я таксама не прыхільнік гурта, але ж бачыла іх канцэрты. Бачыла Green Day. Гэта ня проста гурты - гэта супэрпрафэсыяналы. Акрамя прафэсыйнага валоданьня інструмэнтамі яны робяць сапраўднае ШОЎ! Ведаеце, на канцэрце Muse я зразумела, што ў нашай краіне няма НІВОДНАЙ нармалёвай каманды, толькі самадзейнасьць, якая выяжджае дзякуючы палітычнаму становішчу ці наўпрост выбіваецца сярод астатніх больш высокім узроўнем (прафэсыйная самадзейнасьць :lol: ). Таму пакуль, нажаль, нашыя гурты ня здольныя зацікавіць Эўропу.
And I'm sorry for just being me...
User avatar
VOLNY
Сябар
Posts: 253
Joined: 27.05.2006 - 21:19
Location: Менск

Post by VOLNY »

Пагаджуся, шоў нашыя музыкі робяць геровае звычайна. Горш, што некаторыя гурты нават пра гэта і не думаюць.
А вось наконт таго, што "няма НІВОДНАЙ нармалёвай каманды, толькі самадзейнасьць, якая выяжджае дзякуючы палітычнаму становішчу" не пагаджуся. Люблю я беларускую музыку. І часам не трэба нават добрага запісу: сутнасць кранае. А тое, што гэта н е цікавіць Эўропу?.. А ці трэба гэта? Я не кажу пра ўсе гурты, але некаторыя рэчы, мне падаецца, і могуць папулярныя толькі тут
User avatar
Predatorre
Сябар
Posts: 103
Joined: 20.09.2005 - 14:32
Location: Менск
Contact:

Post by Predatorre »

Alonka, на мой погляд, без выступаў у іншых краінах, нават правальных, гурт ня можа расьці, бо калі выступаць толькі тут, то выканаўцы так і будуць знаходзіцца ў гэтай дрыгве. Таму мне хацелася б убачыць тых жа Н.Р.М.-аў на вялікай сцэне і пабачыць, што яны здолеюць прапанаваць, а калі нават не здолеюць, то тутака 2 варыянты:
1. Нафіг са сцэны
2. Нешта мяняць у сваёй творчасьці
НАХфіг подпісы!
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

Alonka wrote: ў нашай краіне няма НІВОДНАЙ нармалёвай каманды, толькі самадзейнасьць
нават IQ48? :lol:
User avatar
QzWeR
Сябар
Posts: 352
Joined: 22.09.2005 - 20:42
Location: Менск

Post by QzWeR »

Predatorre, "без выступаў у іншых краінах, нават правальных, гурт ня можа расьці" А куда уже нрмам рости? давно пора на пенсию
"DLC - адзін з буйнейшых фанацкіх рухаў у Беларусі" К.С.
Post Reply